Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ у 9 класе

Дата: 17 марта 2022 в 16:04, Обновлено 17 марта 2022 в 16:27
Автор: Лось В. М.
215 просмотров

Сёння ва ўстанове праведзены ШАГ для вучняў 9 класа на тэму “Формы і метады барацьбы падпольшчыкаў”.

Традыцыйна ШАГ праведзены у народным гісторыка-краязнаўчым музеі. У час мерапрыемства. Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Таццяна Іванаўна Дзенісеня пазнаёміла вучня з падпольнай барацьбой, якая вялася на тэрыторыі Беларусі. Найбольш актыўнай барацьба была ў Мінскім, Віцебскім і Аршаннскім падполлі.

Вучань Раман Карпеня назваў і прааналізаваў асноўныя метады і формы падпольнай антыфашысцкай барацьбы. Сабатаж эканамічных і палітычных мерапрыемстваў, дыверсіі на чыгунках, тэрарыстычныя акты, антыфашысцкая прапаганда – усё гэта было накіравана на вызваленне мірнага насельніцтва, краіны ад захопнікаў.

Не засталася без увагі і падпольная барацьба, якая вялася і на тэрыторыі нашай вёскі Дзяніскавічы. Вучань паведаміў, што гісторыю, звязаную  з  узнікненнем  помнікаў  ва  ўрочышчы  Грузкія  і  Лавіцы,  расказала  вучням Зялёнка Алена  Фёдараўна  ў 2013 годзе,   якая  была  ў  той  час  малая,  але  добра  запомніла  гэтыя  жудасныя  падзеі,  якія  здарыліся  з  яе  роднымі.

Было  ёй  тады 15  гадоў.  У  вечар  перад  расстрэлам  родных, летам  1942 года,  яна  брала  непадалёку  ад хаты  цёткі  Тэклі   ў  Лавіцах  чарніцы.  Дзядзька Саўка  быў  лесніком  і жылі  яны  ў  лесе.  Ягад  Алена Фёдараўна  набрала  мала  і  папрасілася  да  цёткі  пераначаваць, каб на  заўтра  дабраць  ягады (сорамна  было  вяртацца  дамоў з  няпоўнай  карзінай).  Але  цётка  Тэкля  забараніла, можа  адчувала  нешта  дрэннае.

Па дарозе  дамоў  дзяўчына  яшчэ зайшла  да  дзядзькі  Аляксея, які  таксама працаваў  лесніком  і жыў  з  сям’ёй  у  Грузкіх,  у  лесе. Дамоў  ягадніца   вярнулася  позна, з  няпоўнай  карзінай  ягад  і моцна  стомленая.    Дома  ведалі,   што  сям’я цёткі  звязана  з  партызанамі:  яны  трымалі  кароў  і  давалі партызанам  малако.  Раніцай  наступнага  дня  Алена Фёдараўна з  мамай  пайшла  малоць  зерне  ў  жорнах, а на  вуліцы  пачуўся  крык  і плач. Гэта  гнаў  кароў  у  сяло  і плакаў  адзіны  з  выжыўшых – стрыечны  брат  Пеця.  Ён   і  расказаў   ўсім родным аб  тым, што  здарылася  ў  лесе.

 Пеця  сказаў, што  ён  пагнаў  кароў, бацька  кляпаў  касу, маці займалася  па  гаспадарцы, і раптам  з  лесу,  з  боку  Чучавіч,  на  матацыклах  прыехалі  немцы, усіх  пастралялі, выкапалі  яму, засыпалі  і паехалі  назад. Маці пайшла  са  слязамі  навачах  у  Грузкія,  доўга  там  хадзіла  і плакала. У  адной  яме  ляжала  закопана  5  чалавек, выратаваўся  толькі  Пеця.

Пасля  дайшлі  яны  і да  Лавіц, у параўнанні з  Грузкімі, там на  зямлі  ляжалі  трое: дзядзька  Саўка, цётка  Тэкля  і маленькі  Вася,  якому  было  2  гады. Іх  немцы  нават  не  закапалі. Напэўна,  вырашылі, што  адразу  іх  ніхто не  знойдзе, а можа  спяшаліся  ў  Грузкія… Пасля  мы  даведаліся,  што  сем’і  леснікоў  здаў  немцам  здраднік  з  Чучавіч за  дапамогу  партызанам  і іх  дзецям.

Напрыканцы мерапрыемства Карпеня Раман падзяліўся думкамі, што кожны партызан змагаўся за сваю Радзіму, каб не аддаць захопнікам сваю родную зямлю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.