На базе музея працуюць вучні 6-9 класаў разам з кіраўніком, праводзяць пошукавую і экскурсійную работу, збіраюць краязнаўчы і этнаграфічны матэрыял, які папаўняе экспазіцыі музея. На аснове сабраных дакументаў вучнямі былі распрацаваны даследчыя работы па краязнаўству: “Славутыя сыны вёскі Дзяніскавічы”( Іна Кандраценя і Ала Сукач,2007 год, раённая краязнаўчая алімпіяда), “ Летапіс вёскі” (Таццяна Новік і Таццяна Бруй, 2011г., раённая краязнаўчая алімпіяда), “Баявы шлях 48 стралковай дывізіі” (Таццяна Бруй, 2011г., раённая навукова-практычная канферэнцыя “З навукай у будучыню”, 2 месца), “Гісторыя помнікаў вёскі Дзяніскавічы” (Таццяна Бруй, 2013г., раённая навукова-практычная канферэнцыя “З навукай у будучыню”, 2 месца). Акрамя даследчых работ шматгранная праца праводзіцца па вывучэнню ваколіц вёскі і іх назваў. Так юнымі краяведамі быў распрацаваны гісторыка-краязнаўчы маршрут па ваколіцах вёскі Дзяніскавічы.
На базе музея працуе аб’яднанне па інтарэсах “Юны экскурсавод”. Удзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах праводзяць пошукавую і экскурсійную работу, збіраюць краязнаўчы і этнаграфічны матэрыял, які папаўняе экспазіцыі музея. На аснове сабраных дакументаў за 2021,2022 і 2023 гады на былі створаны розныя краязнаўчыя работы, якія адзначаліся дыпломамі і граматамі рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў:
- Диплом 3 степени Главного управления по образованию Брестского облисполкома награждает Зелёнко Максима, учащегося 10 класа, призёра областного этапа республиканского конкурса научных исследовательских краеведческих работ учащихся, 23.03.2021г.
- Диплом 2 степени Министерства образования РБ награждаются Нагорная Дарья и Попека Анастасия за участие в республиканском конкурсе на лучший поисковый отряд в номинации “Поиск. Находки. Открытия” в направлении “Презентация” в рамках республиканской патриотической акции “Их подвигв памяти потомков сохраним”, 2021 год.
- Диплом 1 степени Главного управления по образованию Брестского облисполкома награждает Нагорную Дарью и Попеку Анастасию, победителей областного этапа республиканского конкурса на лучший поисковый отряд в рамках республиканской патриотической акции “Их подвигв памяти потомков сохраним”, 31.05.2021 г.
- Диплом 2 степени Главного управления по образованию Брестского облисполкома награждает Нагорную Дарью, призёра областного этапа конкурса юных экскурсоводов в рамках республиканской акции “Я гэты край Радзімаю заву” (номинация “Музейная мозаика”), 14.10.2021г.
- Похвальный отзыв Попека Анастасии и Нагорной Дарье за участие в 15 международной молодёжной научно-практической конференции “Великая Отечественная война 1941-1945 годов в исторической памяти народа”, 5 мая 2022г
- Дыплом 3 ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджваюцца Нагорная Марыя, Русакевіч Ксенія, Студзент Віталій за ўдзел у фальклорным фестывалі народнага мастацтва “Радавод” у намінацыі “Майстар-клас”, Пінск, 2022г.
Шмат узнагарод і ў раённых конкурсах розных выхаваўчых накірункаў за 2022 і 2023 гады:
- Дыплом 1 ступені раённага этапа рэспубліканскага конкурса “Листая страницы семейного альбома” у намінацыі “Связь поколений – история в фотографиях” (Нагорная Марыя).
- Дыплом 1 ступені раённага этапа Усебеларускай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства” (Швайка Дзмітрый).
- Дыплом 1 ступені раённага этапа Усебеларускай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства” (Нагорная Марыя).
- Дыплом 3 ступені раённага этапа рэспубліканскага конкурса “Па старонках Дзённіка вандроўніка” (Нагорная Марыя).
- Дыплом 2 ступені раённага этапа рэспубліканскай выставы-конкурса “Калядная зорка” (Нагорная Марыя).
- Дыплом 1 ступені раённага этапа абласной выставы творчасці “Усе дзеці таленавітыя” (Нагорная Марыя).
- Дыплом 3 ступені раённага этапа рэспубліканскай выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Чароўныя ўзоры” (Нагорная Марыя).
- Дыплом 1 ступені раённага этапа рэспубліканскага конкурса юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі (Нагорны Захар, Пачасуй Яўгенія).
У музеі пастаянна дзейнічаюць і розныя выставы: “Подзвіг народа”, “Ганцаўшчына літаратурная” ( прысвечаная Дню беларускага пісьменства 2011 г.), “Навекі юны” (памяці К. Гойшыка, чыё імя носіць піянерская дружына нашай школы); “Да 100-годдзя Дзенісені Мітрафана Міронавіча”(да 70-годдзя Вялікай Перамогі), "Без тэрміну даўнасці"
Пры музеі працуе савет музея, у склад якога ўваходзяць у 2023/2024 н.г.:
1. Берташ Наталля Іванаўна - дырэктар ДУА "Дзяніскавкая СШ";
2. Дзенісеня Таццяна Іванаўна - загадчык музея;
3. Сайка Таццяна Анатольеўна - намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці;
4. Новік Ларыса Іосіфаўна - старшыня прафкама;
5. Швайка Людміла Ільінічна - загадчык Дзяніскавіцкай сельскай бібліятэкі;
6. Студзент Ульяна - вучаніца 9 класа;
7. Еўтуховіч Маргарыта - вучаніца 9 класа.
Кожны вучэбны год распрацоўваецца план работы музея, у якім прадугледжваецца правядзенне велапаходаў, тэматычных выстаў, навукова-даследчай дзейнасці, сустрэч з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і ветэранамі працы, воінамі-інтэрнацыяналістамі, экскурсій для вучняў школ раёна і дэлегацый, якія наведваюць сельскі Савет і школу, урокаў па гісторыі Беларусі па розных тэмах.
ПЛАН РАБОТЫ І КАНЦЭПЦЫЯ РАЗВІЦЦЯ МУЗЕЯ
№ |
Змест работы |
Дата |
1. |
Правесці “бягучы” рамонт памяшкання музея |
Кастрычнік |
2. |
Абнаўленне вітрын і стэндаў |
На працягу года |
3. |
Дапаўненне экспазіцый новымі матэрыяламі |
На працягу года |
4. |
Афармленне альбомаў: 1.Гісторыя школы. Выпускнікі. 3. Успаміны воінаў-інтэрнацыяналістаў |
На працягу года |
5. |
Папаўняць Кнігу Народнай Славы ўспамінамі |
На працягу года |
6. |
Правядзенне пасяджэнняў Савета музея |
1 раз у месяц |
7. |
Нарады Актыва музея |
1 раз у месяц |
8. |
Работа з экскурсаводамі |
1 раз у тыдзень |
9. |
Прадоўжыць збор матэрыялаў і папаўненне фондаў музея |
На працягу года |
10. |
Работа груп краязнаўцаў у класах |
На працягу года |
11. |
Экскурсіі для ўсіх класаў і жадаючых |
Па плану |
12. |
Працягваць напісанне гісторыі вёскі |
На працягу года |
13 |
Прадоўжыць збор успамінаў ветэранаў вайны і працы, вядомых людзей |
На працягу года |
14. |
Правесці масавыя мерапрыемствы: -Урокі мужнасці -Турнір знаўцаў гісторыі вёскі -Лекцыя “Міжнародны дзень музеяў” -Падарожжа па гістарычных мясцінах вёскі |
Верасень, люты, май Верасень 18.05. Красавік, май |
15. |
Папаўненне новымі экспанатамі экспазіцыі «Бабулін пакой» |
На працягу года |
16. |
Падцвердзіць статус музея “народны” |
Студзень – красавік 2024г. |
17. |
Удзел у конкурсах, выставах, семінарах і інш. |
На працягу года |
18. |
Рэалізацыя праекта “Музейныя сустрэчы” |
2023/24 – 2024/25 н.г. |
19. |
Стварэнне пастаяннай выставы на другім паверсе ў файе “Генацыд беларускага народа” |
Верасень, кастрычнік |
На працягу года магчыма правядзенне і не запланаваных мерапрыемстваў, па меры неабходнасці.
Асабліва цікава ў музеі праходзяць урокі па тэмах “Наш край” з 5 па 9 класы. Метадычную дапамогу музею аказвае Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей.
Для вучняў нашай школы знаёмства і вывучэнне гісторыі роднай вёскі пачынаецца са школьнага гісторыка-краязнаўчага музея і гурткоў, якія працуюць на базе музея. Таму западае ў душы дзяцей пачуццё любові да роднага краю, да тых мясцін, дзе яны нарадзіліся і жывуць. І я ўпэўнена, што гэтую любоў яны пранясуць праз усё жыццё.