7 верасня ў ДУА» Дзяніскавіцкая сярэдняя школа " прайшоў Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Дзеці прынялі ўдзел у факультатывах, мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня беларускага пісьменства і занятках па грамадска-карыснай працы.
Вучні 6 і 7 класаў наведалі факультатывы “Мая Айчына”, “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” і “Слова ў тэксце”.
Навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у падарожжы "Знаўцы Беларусі". На кожнай станцыі вучні пазнавалі новыя беларускія словы, успомнілі сімвалы Рэспублікі Беларусь, пагулялі ў беларускія народныя гульні.
Навучэнцы 5-9 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні «Пагуляем у Роднае слова».Удзельнічалі дзве каманды "Каласочкі" и "Валошкі". Кожная каманла прайшла выпрабаванні па маршрутных лістах. Дзеці адгадвалi загадкі, крыжаванкі, пабылі ў ролі перакладчыкаў, словаведаў, успомнілі гістарычныя старонкі Радзімы, правялі конкурс пантамімы. Каманда дзяўчынак атрымала перамогу.
Вучні 7-8 класаў пад час правядзення заняткаў па грамадска-карыснай працы расчысцілі клумбы і зграблі сухую траву.
Вучні 10-11 класаў наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы ў УА “Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж”.
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар
ДУА «Дзяніскавіцкая сярэдняя школа»
_________ Н.І.Берташ
04.09.2024
План работы
ў шосты школьны дзень
7 верасня
Змест |
Час правядзення |
Месца правядзення |
Удзельнікі |
Адказны |
Факультатыўныя заняткі |
||||
Мая Айчына |
09.00-09.45 |
каб. 305 |
7 |
Швайка Т.У. |
Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму |
09.55-10.40 |
каб. 306 |
6 |
Дзенісеня Т.І. |
Слова ў тэксце |
09.55-10.40 |
каб. 305 |
7 |
Швайка Т.У. |
Грамадска-карысная праца |
||||
Занятак па грамадска- карыснай працы |
09.55-10.40 |
Прышкольная тэрыторыя |
8 |
Швайка Т.У. |
Прафесійная падрыхтоўка |
||||
Заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы |
09.00-14.00 |
УА “Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж” |
10-11 |
Новік Л.І. |
Агульнашкольныя мерапрыемствы. Дзень грамадзянска-патрыятычнага выхавання |
||||
Віртуальнае падарожжа “Знаўцы Беларусі” |
9.55-10.40 |
103 |
1-4 |
Дубоўская Л.М. |
Школа эфектыўнага лідарства. Квэст-гульня гульня “Пагуляем у роднае слова” |
10.55-11.40 |
202 |
6-9 |
Савеня В.К. |
Настаўніцка-бацькоўскі рэйд |
||||
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі |
21.00-23.00 |
Месцы адпачынку моладзі |
- |
Галуза А.М. Савеня В.К. |
Намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці Т.А.Сайка