Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Положение о школьном учебно-методическом объединении

Дата: 23 января 2018 в 16:40, Обновлено 6 октября 2022 в 13:51
Автор: Лось В. М.

ПАЛАЖЭННЕ

аб школьным вучэбна-метадычным аб’яднанні

ДУА Дзяніскавіцкая сярэдняя школа

I. Агульныя палажэнні

Школьныя вучэбна-метадычныя аб’яднанні з’яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі метадычнай службы ДУА Дзяніскавікая сярэдняя школа, якія ажыццяўляюць правядзенне метадычнай работы з педагогамі па адным або некалькім роднасных вучэбных прадметах або напрамках дзейнасці. Школьнае вучэбна-метадычнае аб’яднанне арганізуецца пры наяўнасці не менш за тры настаўнікі па адным прадмеце або па адной адукацыйнай вобласці. У склад школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання могуць уваходзіць настаўнікі сумежных дысцыплін. Колькасць школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў і іх колькасны склад вызначаецца зыходзячы з неабходнасці комплекснага вырашэння пастаўленых перад установай задач, і ўсталёўваецца загадам дырэктара школы.  Школьныя вучэбна-метадычныя аб’яднанні ствараюцца, рэарганізуюцца і ліквідуюцца загадам дырэктара навучальнай установы па прадстаўленні намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці. Школьныя вучэбна-метадычныя аб’яднанні непасрэдна падпарадкоўваюцца намесніку дырэктара па асноўнай дзейнасці.

II. Задачы школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання:

- удасканаленне метадычнай, тэарэтычнай, псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі педагогаў, задавальненне іх прафесійных адукацыйных запытаў;

- павышэнне ўзроўню асабістай культуры і прафесійнага майстэрства педагогаў;

- стварэнне ўмоў для развіцця педагагічнай творчасці і самарэалізацыі педагогаў;

- абмен вопытам работы паміж педагогамі, засваенне вопыту эфектыўнай педагагічнай практыкі калег.

III. Асноўныя напрамкі дзейнасці школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання:

- вывучэнне нарматыўных прававых дакументаў сістэмы адукацыі;

- азнаямленне з метадычнымі рэкамендацыямі і метадычнымі распрацоўкамі па прадмеце;

- вывучэнне новых навучальных праграм, вучэбна-метадычных комплексаў;

- вывучэнне сучасных адукацыйных тэхналогій і методык, укараненне іх у практыку работы, аналіз іх эфектыўнасці;

- выяўленне, вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнай педагагічнай практыкі;

- арганізацыя рэфлексіўнай дзейнасці педагогаў, вывучэнне методык аналізу і самааналізу педагагічнай дзейнасці;

- падрыхтоўка метадычных распрацовак і дыдактычных матэрыялаў па прадметах;

- удасканаленне вучэбна-матэрыяльнай базы;

- разгляд пытанняў арганізацыі і кіраўніцтва даследчай работай вучняў;

- распрацоўка палажэнняў аб правядзенні конкурсаў, алімпіяд па прадметах;

- выбар і арганізацыя працы настаўнікаў з маладымі спецыялістамі;

- вывучэнне пытанняў кантролю якасці ведаў вучняў па прадмеце.

IV. Асноўныя формы работы школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання.

- пасяджэнні школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў, якія могуць праходзіць у наступнай форме: 

інструктыўна-метадычныя нарады,

семінары-практыкумы,

круглыя ​​сталы,

дыскусіі,

трэнінгі,

майстар-класы,

- творчыя справаздачы настаўнікаў, справаздачы аб самаадукацыйнай дзейнасці;

- справаздачы педагогаў, якія прайшлі курсавую перападрыхтоўку ў АПА, БрІРА;

- адкрытыя ўрокі і мерапрыемствы;

- правядзенне прадметных і метадычных тыдняў;

- узаемнае наведванне ўрокаў;

- аналіз якасці адукацыйнага працэсу і ведаў вучняў;

- распрацоўка дыдактычных матэрыялаў i метадычных рэкамендацый;

- канферэнцыі;

- педагагічныя чытанні;

- выставы метадычных распрацовак;

- прэзентацыі педагагічнага вопыту;

- сумесныя пасяджэнні з роднаснымі вучэбна-метадычнымі аб’яднаннямі ў мэтах абмену вопытам работы.

V. Арганізацыя дзейнасці школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання.

Узначальвае школьнае вучэбна-метадычнае аб’яднанне кiраўнiк, якi назначаецца загадам дырэктара школы з ліку найбольш вопытных педагогаў па ўзгадненні з членамі школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання. Работа школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання праводзіцца ў адпаведнасці з планам работы на бягучы навучальны год. План складаецца кіраўніком школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання, разглядаецца на пасяджэнні школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання, узгадняецца з намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці і зацвярджаецца дырэктарам школы. Пасяджэнні школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання праводзяцца не радзей за адзін раз у чвэрць. Пра час і месца правядзення пасяджэння кіраўнік школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання абавязаны паставіць у вядомасць намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці школы. Па кожным з пытанняў абмеркавання на пасяджэнні прымаюцца рэкамендацыі, якія фіксуюцца ў пратаколе. Пры разглядзе пытанняў, якія закранаюць тэматыку ці інтарэсы іншых школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў, на пасяджэнні неабходна запрашаць іх кіраўнікоў ці настаўнікаў. Кантроль за дзейнасцю школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў ажыццяўляецца дырэктарам школы і яго намеснікамі ў адпаведнасці з планамі метадычнай работы школы і ўнутранага кантролю.

VI. Дакументацыя школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання:

- Палажэнне аб школьным вучэбна-метадычным аб’яднанні.

- Аналіз работы за мінулы навучальны год.

- План работы школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання на навучальны год.

- Банк дадзеных аб настаўніках школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання: колькасны і якасны склад (узрост, адукацыя, стаж, катэгорыя, ўзнагароды, званне, хатні тэлефон).

- Нарматыўныя дакументы і метадычныя рэкамендацыі, якія рэгламентуюць працу школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання і педагогаў у бягучым навучальным годзе.

- Інфармацыя аб навучальных праграмах і вучэбна-метадычным забеспячэнні па прадмеце.

- Пратаколы пасяджэнняў школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў.

- Матэрыялы да паседжання школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў (выступы, даклады, справаздачы, распрацоўкі ўрокаў і да т.п.).

- Звесткі пра тэмы па самаадукацыі.

- Звесткі аб прафесійных патрэбах настаўнікаў (вынікі дыягностыкі).

VII. Правы  школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання.

Метадычнае аб’яднанне, як калегіяльны орган, мае права:

- вылучаць прапановы аб удасканаленні адукацыйнага працэсу ў школе;

- ставіць пытанне перад адміністрацыяй аб заахвочванні членаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання за поспехі ў працы і актыўны ўдзел у інавацыйнай дзейнасці;

- уносіць прапановы па арганізацыі і зместу атэстацыі педагогаў;

- абагульняць і распаўсюджваць вопыт творча працуючых педагогаў, уносіць прапановы аб удзеле членаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання ў конкурсах педагагічнага майстэрства;

- удзельнічаць у правядзенні ўнутранага кантролю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.