ПАЛАЖЭННЕ
аб школьным вучэбна-метадычным савеце
ДУА “Дзяніскавіцкая сярэдняя школа”
1.Агульныя палажэнні
1. Дадзенае Палажэнне вызначае кампетэнцыю, склад і арганізацыю дзейнасці школьнага вучэбна-метадычнага савета.
2. Школьны вучэбна-метадычны савет (далей – вучэбна-метадычны савет) установы адукацыі з’яўляецца кансультатыўным органам па пытаннях арганізацыі вучэбна-метадычнай работы ва ўстанове, які ствараецца ў мэтах каардынацыі дзейнасці ўсіх структурных падраздзяленняў вучэбна-метадычнай службы ўстановы адукацыі.
3. Вучэбна-метадычны савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Палажэннем, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і статутам установы адукацыi.
2.Кампетэнцыя і склад вучэбна-метадычнага савета
4. Вучэбна-метадычны савет ствараецца для вырашэння наступных задач:
-каардынацыя дзейнасці вучэбна-метадычных аб’яднанняў, накіраванай на развіццё метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу;
-распрацоўка асноўных напрамкаў метадычнай работы;
-форміраванне мэты і задач метадычнай службы ўстановы;
-забеспячэнне метадычнага суправаджэння вучэбных праграм, распрацоўка навучальных і дыдактычных матэрыялаў;
-арганізацыя інавацыйнай, даследчай, вопытна-пошукавай дзейнасці ва ўстанове;
-арганізацыя кансультавання педагогаў па праблемах удасканалення прафесійнага майстэрства, методыкі правядзення розных відаў заняткаў;
-распрацоўка мерапрыемстваў па абагульненню i распаўсюджванню эфектыўнай педагагічнай практыкі;
-удзел у атэстацыі педагогаў установы;
-професійнае станаўленне педагогаў;
-выяўленне, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту творча працуючых педагогаў;
-укараненне ў адукацыйны працэс сучасных вучэбна-метадычных і дыдактычных матэрыялаў, сістэм інфармацыйнага забеспячэння заняткаў.
5. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці вучэбна-метадычнага савета з’яўляюцца:
-абмеркаванне вучэбна-метадычных дапаможнікаў і дыдактычных матэрыялаў па прадметах;
-падрыхтоўка і абмеркаванне дакладаў па пытаннях методыкі выкладання вучэбных прадметаў, павышэння кваліфікацыі і кваліфікацыйнай катэгорыі педагогаў;
-абмеркаванне методыкі правядзення асобных відаў навучальных заняткаў і змест дыдактычных матэрыялаў да іх;
-разгляданне пытанняў арганізацыі, кіраўніцтва і кантролю даследчай работай вучняў;
-арганізацыя і правядзенне педагагічных эксперыментаў па пошуку і ўкараненню новых інфармацыйных тэхналогій навучання;
-узаемнае наведвання заняткаў як унутры вучэбна-метадычнага аб’яднання, так і паміж настаўнікамі розных метадычных аб’яднанняў з мэтай абмену вопытам і ўдасканалення методыкі выкладання вучэбных прадметаў;
-вывучэнне вопыту работы метадычных аб’яднанняў іншых устаноў адукацыі і абмен вопытам гэтай работы;
-арганізацыя працы настаўнікаў з маладымі спецыялістамі;
-разпрацоўка палажэнняў аб правядзенні конкурсаў, алімпіяд, спаборніцтваў па прадметах.
6. Вучэбна-метадычны савет мае права:
-рыхтаваць прапановы і рэкамендаваць настаўнікаў для павышэння кваліфікацыйнай катэгорыі;
-вылучаць прапановы аб паляпшэнні адукацыйнага працэсу ў школе;
-ставіць пытанне аб публікацыі матэрыялаў аб эфектыўнай педагагічнай практыцы, назапашанай у вучэбна-метадычных аб’яднаннях;
-ставіць пытанне перад адміністрацыяй школы аб заахвочванні педагогаў за актыўны ўдзел у доследна-пошукавай, эксперыментальнай, навукова-метадычнай і праектна-даследчай дзейнасці;
-рекамендовать педагогам розныя формы павышэння кваліфікацыі;
- вылучаць педагогаў для ўдзелу ў конкурсах прафесійнага майстэрства.
7. У склад вучэбна-метадычнага савета ўваходзяць дырэктар школы, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, кіраўнікі школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў, педагог сацыяльны.
8. Персанальны склад вучэбна-метадычнага савета зацвярджаецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.
9. Тэрмін паўнамоцтваў вучэбна-метадычнага савета вызначаецца статутам установы адукацыі і складае 1 год.
3. Арганізацыя дзейнасці вучэбна-метадычнага савета
10. Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю вучэбна-метадычнага савета ажыццяўляе старшыня савета, якім з’яўляецца дырэктар школы.
11. Старшыня вучэбна-метадычнага савета:
-арганізуе работу савета;
-зацвярджае план і рэгламент работы савета;
-сцвярджае парадак дня паседжання савета;
-вядзе пасяджэннi савета;
-ставіць на галасаванне ў парадку паступлення прапановы членаў савета;
-арганізуе галасаванне і падлік галасоў;
-кантралюе выкананне рашэнняў і даручэнняў савета.
12. Праз удзел у адкрытым галасаванні, старшыня галасуе апошнім.
13. Дадатковую дзейнасць вучэбна-метадычнага савета забяспечвае сакратар, які абіраецца з ліку членаў вучэбна-метадычнага савета па выніках адкрытага галасавання членаў савета на першым пасяджэнні савета.
14. Сакратар вучэбна-метадычнага савета:
-паведамляе членаў савета аб правядзенні пасяджэння савета;
-вядзе пратаколы пасяджэнняў савета;
-прадастаўляе інфармацыю аб выкананні рашэнняў і даручэнняў савета старшыні савета.
15. Член вучэбна-метадычнага савета:
-удзельнічае ў пасяджэннях савета, іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца саветам;
-уносіць прапановы для абмеркавання на пасяджэннях савета;
-выступае па пытаннях, што абмяркоўваюцца ў адпаведнасці з усталяваным на пасяджэнні савета рэгламентам;
-вылучае кандыдатаў, выбірае і можа быць выбраным у камісіі, якiя ўтвараюцца саветам;
-удзельнічае ў рабоце іншых органаў самакіравання ўстановы адукацыі пры разглядзе пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю савета;
-своечасова і якасна выконвае рашэнні і даручэнні савета.
16. Дзейнасць вучэбна-метадычнага савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы ўстановы на навучальны год. Змест плана работы вызначаецца актуальнымі задачамі, якія стаяць перад установай адукацыі
17. Вучэбна-метадычны савет ажыццяўляе сваю работу ў форме пасяджэнняў. Перыядычнасць пасяджэнняў вучэбна-метадычнага савета - 1 раз у чвэрць.
18. Пасяджэннi вучэбна-метадычнага савета лічацца паўнамоцнымі, калі на іх прысутнічае не менш як дзве трэці членаў савета.
19. На паседжанні вучэбна-метадычнага савета запрашаюцца асобы, якія былі прыцягнутыя да падрыхтоўкі матэрыялаў па разглядаемых пытаннях. Запрошаныя асобы карыстаюцца правам дарадчага голасу.
20. На пасяджэннях вучэбна-метадычнага савета вядзецца пратакол, у якім фіксуецца ход абмеркавання пытанняў, якiя ўнесены ў парадак дня, а таксама вынікі галасавання і прынятае рашэнне. Кожны пратакол падпiсваецца старшынёй i сакратаром савета.
21. Рашэнні вучэбна-метадычнага савета прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.Пры роўнай колькасці галасоў вырашальным з'яўляецца голас старшыні савета.
22. Рашэнні вучэбна-метадычнага савета, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і зацверджаныя кіраўніком установы адукацыі, з’яўляюцца абавязковымі для педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі, якія навучаюцца і іх законных прадстаўнікоў. Кіраўнік
23. У сваёй дзейнасці вучэбна-метадычна савет падсправаздачны педагагічнаму савету школы.
24. Кантроль за дзейнасцю вучэбна-метадычнага савета ажыццяўляецца кіраўніком установы.