Праект “Нястрачаная спадчына”
ДУА “Дзяніскавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа”
Праект “Нястрачаная спадчына” адлюстроўвае адзін з накірункаў работы калектыва педагогаў і вучняў, членаў аб’яднанняў па інтарэсах “Юны экскурсавод”, “Вясёлыя ноткі”, “Мастацкія тэхнікі”, “Юныя таленты” з мэтай выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнцаў і іх бацькоў сродкамі этнакультуры, мясцовых народных традыцый пры вывучэнні малой радзімы пры арганізацыі работы ў шосты школьны дзень.
Галоўная ідэя гэтага праекта складаецца ў тым, што ў цяперашніх умовах пошукаў вытокаў духоўнага адраджэння Беларусі важна падтрымаць сваю нацыянальную культуру, сканцэнтраваць у сабе характар народа, выхаваць годную асобу, якая зможа развіваць, захоўваць народныя традыцыі Беларусі.
Мэта праекту: сфарміраваць грамадзянска-патрыятычныя якасці падрастаючага пакалення сродкамі этнамастацкай культуры, дэкаратыўна-прыкладной творчасці на аснове этнаграфічных ведаў, праз пазнанне маленькай радзімы пры арганізацыі работы ў шосты школьны дзень.
Асноўныя задачы па вырашэнню праблемы:
- адрадзіць, захаваць і развіваць этнаграфічную спадчыну як частку нацыянальнай культуры;
- садзейнічаць выхаванню творчай, актыўнай асобы вучняў і іх бацькоў;
- даць веды пра культуру свайго этнасу, як падмурак для захавання нацыянальнага;
- развіваць у вучняў сродкамі дэкаратыўна-ужытковага мастацтва фантазію, вобразнае мысленне, памяць, мову, творчыя здольнасці;
- фарміраваць этнамастацкую культуру;
- стварыць неабходныя ўмовы для супрацоўніцтва паміж удзельнікамі праекта: вучнямі, бацькамі, настаўнікамі, мясцовымі майстрамі);
- папулярызаваць святы беларускага народнага календара праз правядзенне класных і агульнашкольных мерапрыемстваў;
- развіваць маральна-этычныя якасці, талерантнасць, камунікатыўныя зносіны на беларускай мове;
- фарміраваць навыкі даследчай і пошукавай дзейнасці;
- выхоўваць паважлівае станаўленне да беларускай мовы і традыцыйнай культуры.
Прагназуемыя вынікі
1. Фарміраванне пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і адказнасцю за будучыню нашай Радзімы.
2. Папаўненне фондаў музея новымі экспанатамі і звесткамі з гісторыі этнаграфіі вёскі Дзяніскавічы.
3. Правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў на базе народнага гісторыка-краязнаўчага музея па рэалізацыі плана праекта
5. Прапаганда і прэзентацыя работы ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень на старонках перыядычнага друку.
6. Праект шостага школьнага дня “Нястрачаная спадчына” дазволіць захаваць гісторыю вёскі Дзяніскавічы.
7. Назапашванне этнаграфічнага матэрыялу, які быў створаны бацькамі, дзядамі.
Крыніцы фінансавання: аддзел па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама, Дзяніскавіцкі сельскі выканаўчы камітэт, Дзяніскавіцкі сельскі клуб, апякунскі савет ДУА “Дзяніскавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа”