Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Взаимодействие с БПЦ

Дата: 24 сентября 2021 в 16:50, Обновлено 26 октября 2023 в 18:40
Автор: Лось В. М.

Першыя дакументальныя звесткі пра хрысціянскую святыню ў вёсцы Дзяніскавічы адносяцца да 1680 года. На той час ў гэтым населеным пункце знаходзілася ўніяцкая царква Святой Троіцы, грошы на пабудову якой далі князі Радзівілы. У склад прыходу ўваходзілі самі Дзяніскавічы, Еськавічы і Шашкі, прыхаджан налічвалася 240 чалавек, святаром быў Гарбацэвіч Ян.

Наступныя звесткі датуюцца 1837 годам. На той час у Дзяніскавічах была ўніяцкая царква Святых Пятра і Паўла, да якой адносілася прыпісная капліца ў Ізбійскім Лесе (Бары). Прыхаджан налічвалася 743 чалавекі, зямлі царкоўнай было 3 валокі і 10 моргаў (71,2 га). Фундуш царквы складаўся з 60 рублёў папяровымі аблігацыямі.

У 1839 годзе пасля Полацкага сабору, на якім было прынята рашэнне аб ліквідаванні ўніяцтва ў краі. З гэтага часу Петра-Паўлаўская царква ў Дзяніскавічах стала праваслаўнай.

Згодна з Памятнай кніжкай за 1871 год Петра-Паўлаўскай царкве патрабаваўся рамонт, да яе была прыпісана новая царква ў Ізбійскім Бары. У склад прыхода ўваходзілі сяло Дзяніскавічы і вёскі Яськовічы, менавіта так названы Еськавічы, і Будчы.

7 лютага 1944 года пад час  знакамітага “дзяніскавіцкага бою”, царква і дом псаломшчыка, аказаліся ў цэнтры абстрэла і згарэлі ад  снарадаў.

У 1962 годзе ў Дзяніскавічах зноўку здарыўся вялікі пажар, які знішчыў шмат дамоў, сярод якіх аказаўся і дом святара, дзе праходзілі набажэнствы. Такім чынам вёска на працяглы тэрмін, а гэта больш за 30 гадоў, засталася без царквы. Праваслаўныя веруючыя наведвалі адзіную на той час дзеючую царкву ў Ганцавіцкім раёне ў Вялікіх Круговічах.

Болей пятнаццаці гадоў Свята-Міхайлаўская царква ў Дзяніскавічах часова размяшчалася ў прыстасаваным для гэтага будынку былога старога магазіна, збудаванага яшчэ ў 1953 годзе і бясплатна дараванага райспажыўсаюзам мясцовым праваслаўным вернікам.

І толькі ў 2013 годзе адчыніла дзверы новая Свята-Міхайлаўская царква ў Дзяніскавічах, пабудаваная на сродкі прыхаджан.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.