Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 14 октября 2019 в 10:06, Обновлено 14 октября 2019 в 10:31
Автор: Лось В. М.
270 просмотров

У суботу ў школе прайшоў дзень здароўя.

Здароўе з'яўляецца адной з галоўных каштоўнасцей кожнага чалавека. Каб пазбегнуць розных захворванняў і не толькі фізічных, але і маральных, неабходна прафілактыка. З гэтай мэтай у школе адзін раз у месяц праходзіць дзень здароўя. У мінулую суботу  такія мерапрыемствы былі арганізавангы для вучняў нашай школы. Вучні 1-4 класаў прынялі удзел у спартыўнай гульні "Я здароўе зберагу, сам сабе дапамагу". Гульня ўключала ў сябе  спартыўныя конкурсы. эстафеты. Вучні 9-11 класаў прынялі ўдзел у гутарцы "Здаровы лад жыцця. Правільнае харчаванне". Рабяты падзяліліся асабістым вопытам правільнага харчавання, ужывання вітамінаў. Вучні 9,11 класаў займаліся на факультатыўныхз занятках па беларускай мове, гісторыі Беларусі, МПБ. Для вучняў 10 класа арганізаваны заняткі па прафпадрыхтоўцы. Разам з настаўнікам Віктарам Міхайлавічам рабяты працавалі ў кабінеце інфарматыкі. Удзельнікі аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі" выраблялі з паперы падзелкі да свята Дня Маці. Педагог-псіхолаг Сайка Т.А.правяла кансультацыю для бацькоў па пытаннях выхавання дзяцей. Для вучняў 8-9 класаў правяла занятак "Каштоўнасць майго жыцця". Падлеткі у час занятку ацанілі каштоўнасць свайго жыцця нягледзяця на праблемы. 

Шосты дзень прайшоў для вучняў з карысцю. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.