Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 2 декабря 2019 в 16:33, Обновлено 2 декабря 2019 в 17:07
Автор: Лось В. М.
255 просмотров

у суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, факультатыўныя заняткі.

У пачатковых класах класны кіраўнік Сайка Т.А. правяла гульню "Разумнікі і разумніцы". Дзеці паказалі свае інтэлектуальныя здольнасці ў розных накірунках: гісторыі, матэматыцы, літаратуры. Свае веды паказала вучаніца 2 класа Пачасуй Яўгенія і вучаніца 3 класа Русакевіч Арына. У рамках дэкады "Скажы здароўю ТАК!" сярод вучняў 5-9 класаў праведзены вусны часопіс "Мы супраць СНІДу". Дзеці пазнаёміліся з наступствалі ВІЧ-інфекцыі. У 10 класе праведзены заняткі па прафпадрыхтоўцы. Педагог-псіхолаг Сайка Т.А правяла з вучнямі 8 класа гадзіну зносін "Я і мае сябры", у час якой дзеці разгледзелі асноўныя якасці сваіх сяброў, якія аказваюць уплыў на ўзаемаадносіны. У час правядзення грамадска-карыснай працы дзеці рыхтавалі класныя кабінеты да надыходзячых навагодніх свят. На факультатыўных занятках па беларускай мове працавалі вучні 9 класа. Аб'яднанне па інтарэсах наведалі вучні 1-6 класаў. Дзіці выраблялі навагоднія сувеніры з паперы.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.