Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 27 января 2020 в 10:30, Обновлено 27 января 2020 в 10:36
Автор: Лось В. М.
430 просмотров

У суботу ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень прафарыентацыі.

Работа ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень ажыццяўляецца ў наступных накірунках:

- арганізавана работа факультатыўных заняткаў “Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях”, “Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы”, “Складаны сказ без складанасці”, “Маё прафесійнае будучае”, “Асновы сямейнага жыцця”;

- працуюць аб’яднанні па інтарэсах “Мастацкія тэхнікі”, “Юныя таленты”;

- арганізавана прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў 10 класа па прафесіі “Аператар ЭВМ”;

-працуюць аб’яднанні па інтарэсах “Мастацкія тэхнікі”, “Юныя таленты”.

Кожную суботу вучні ўстановы адукацыі маюць магчымасць наведваць   секцыю АФП. Вядзецца актыўная работа па добраўпарадкаванні кабінетаў і прышкольнай тэрыторыі на занятках грамадска-карыснай працай.

Служба СППС працуе згодна дадатковаму плану работы ў шосты школьны дзень. Вучні, бацькі і педагогі могуць атрымаць кансультацыю педагога-псіхолага, педагога сачыяльнага.

У вячэрні час рэйды па месцах масавага адпачынку моладзі ажыццяўляе настаўніцка-бацькоўскі патруль.

25.01.2020 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень прафарыентацыі. Для вучняў 9 класа была арганізавана экскурсія ў бальніцу сястрынскага догляду. Дзевяцікласнікі даведаліся не толькі аб тым, якія прафесіі патрэбна асвоіць, каб працаваць у такой установе, але і якімі чалавечымі якасцямі неабходна валодаць. Медыцынская сястра Марына Гардзей правяла эксурсію па бальніцы, расказала аб асаблівасцях работы ўрача, медыцынскай сястры. Вучні паспрабавалі асвоіць прасцейшыя прыёмы работы медыцынскай сястры: зрабіць перавязку, памераць артэрыяльны ціск.  Нямалаважнай была інфармацыя аб тым, у якіх установах адукацыі Беларусі модна атрымаць прафесію медыцынскай сястры.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.