Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 3 февраля 2020 в 15:24, Обновлено 3 февраля 2020 в 15:34
Автор: Лось В. М.
349 просмотров

Шосты школьны дзень сабраў у школу ўсіх вучняў

Рабяты   актыўна удзельнічалі ў рабоце факультатываў “Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях”, “Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы”, “Складаны сказ без складанасці”, “Маё прафесійнае будучае”, “Асновы сямейнага жыцця”, аб’яднанняў па інтарэсах “Мастацкія тэхнікі”, “Юныя таленты”. Вучні 10 класа вырашылі паспрабаваць свае сілы ў рэпетыцыйным тэсціраванні. Працавала спартыўная секцыя.

Служба СППС прапанавала кансультацыі псіхолага для бацькоў па запыту, кансультацыю педагога сацыяльнага “Як засцерагчы дзіця ад стрэсу”, псіхалагічны занятак “Настрой. Я і мае пачуцці” для вучняў. 

У 18 гадзін выпускнікі 1970, 1975, 1980, 1985, 1990, 1995, 2000, 2005, 2010, 2015, 2019 гадоў дружна сабраліся ў актавай зале. Сустрэча праходзіла ў атмасферы асаблівай цеплыні і сардэчнасці. Святочную праграму рыхтавалі будучыя выпускнікі пад кіраўніцтвам Таццяны Іванаўны Дзенісеня. У падрыхтоўцы нумароў мастацкай самадзейнасці прымалі ўдзел вучні ўсіх класаў. Выпускнікі з задавальненнем слухалі песні розных гадоў, пазналі сябе ў героях гумарэсак, паўдзельнічалі ў жартоўнай віктарыне. З іх выступленняў вучні даведаліся, што са сцен школы ў розныя часы выйшлі людзі самых розных прафесій. Многія з іх займаюць адказныя пасады, многія пражываюць далёка ад сваёй малой радзімы. Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас настаўнікаў. У завяршэнні святочнай праграмы для ўсіх прысутных гасцінна адчыніў дзверы музей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.