Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 17 февраля 2020 в 11:19, Обновлено 17 февраля 2020 в 11:39
Автор: Лось В. М.
501 просмотр

Шосты школьны дзень у школе наведалі вучні і іх бацькі

Агульнашкольныя мерапрыемствы аб’ядналі ў сабе бацькоўскую суботу - Дзень адчыненых дзвярэй,  і Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Бацькі мелі магчысць пазнаёміцца, чым займаюцца дзеці ў шосты школьны дзень, наведалі кіналекторый “Ведаць і памятаць”, які падрыхтавала настаўнік гісторыі Дзенісеня Таццяна Іванаўна.

Факультатывы

Факультатывы “Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях”, “Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы”, “Складаны сказ без складанасці”, “Маё прафесійнае будучае” працавалі ў суботу згодна графіка.

Аб’яднанні па інтарэсах

На занятку аб’яднання па інтарэсах “Мастацкія тэхнікі” вучні авалодвалі тэхнікай квілінга. Кіраўнік аб’яднання Галіна Іосіфаўна Карпеня дапамагала дзецям, паказвала новыя прыёмы тэхнікі квілінг. Удзельнік аб’яднання па інтарэсах Швайка Дзмітрый выканаў  работу, якую ёе падаруе сваёй матулі.

Галіна Мікалаўна Гардзей на аб’яднанні “Юныя таленты” разам з удзельнікамі рэпетыравалі мастацкія пастаноўкі, адпрацоўвалі пастановачныя мініяцюры на сцэне.

Спартыўная секцыя

Кіраўнік секцыі Уладзімір Міхайлавіч Шахрай разам з вучнямі  на спартыўнай секцыі адпрацоўвалі падачу мяча.

Служба СППС

Служба СППС прапанавала кансультацыі для бацькоў “Як дзейнічаць, калі настаўнік скардзіцца на дзіця?”, “Сям’я – галоўная апора дзіцяці”.      Для вучняў 7-8 класа праведзена прафілактычнае мерапрыемства “Як жыць сёння, каб мець заўтра”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.