Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 24 февраля 2020 в 09:40, Обновлено 24 февраля 2020 в 10:15
Автор: Лось В. М.
645 просмотров

Увесь мінулы тыдзень быў насычаны мерапрыемствамі і падзеямі, так як ва ўствнове адукацыі праходзіла акцыя “Моладзь выбірае ЗЛЖ” і дэкада патрыятычных спраў “Да абароны Айчыны гатовы!”.

Разам з вучнямі актыўны ўдзел у мерапрыемствах прынялі і іх бацькі. Цікава і захапляюча прайшла спартландыя з удзелам бацькоў сярод вучняў 1-5 класаў.

У рамках дэкады патрыятычных спраў ва ўстанове адукацыі прайшла акцыя “Абеліск”, па добраўпарадкаванні Брацкай магілы і Кургана Славы.

Тэматычны вечар да Дня абаронцаў Айчыны аб’яднаў у сабе тры этапы: спартыўная эстафета, спаборніцтвы па валейболе, дыскатэка. У мерапрыемстве разам са старшакласнікамі прынялі актыўны ўдзел члены групы “Здароўе”, якую прадстаўляе сельская моладзь. У спартыўных спаборніцтвах перамаглі вучні нашай школы.

Факультатывы “Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях”, “Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы”, “Складаны сказ без складанасці”, “Маё прафесійнае будучае” працавалі згодна графіку.

На занятку аб’яднання па інтарэсах “Мастацкія тэхнікі” вучні выраблялі займальныя цацкі ў тэхніцы квілінг .

Служба СППС прапанавала індывідуальныя кансультацыі для бацькоў і педагогаў.

          Вучні 9 класа разам са сваім класным кіраўніком Гардзей Г.М. у рамках адзінага Дня прафарыентацыі наведалі  Ганцавіцкі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.