Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

День бяспекі дарожнага руху

Дата: 22 мая 2020 в 10:52, Обновлено 22 мая 2020 в 11:53
Автор: Лось В. М.
230 просмотров

У школе 21 мая прайшоў Дзень бяспекі дарожнага руху.

У пачатковых класах класныя кіраўнікі правялі гульню "Дарога памылак не даруе" (3, 4 класы). У час гульні вучні падзяліліся сваімі ведамі правіл паводзін на вуліцы у час руху транспартных сродкаў, а таксама пры руху на веласіпедах. У 1 і 2 класах прайшоў конкурс малюнкаў "Правілы дарожнага руху будучыні". Дзеці малявалі правілы дарожнага руху, якія б яны маглі прапанаваць у будучым. Асабліва цікава намалявалі вучні пешаходны пераход, дарожныя знакі. Класны кіраўнік Галіна Іосіфаўна Карпеня зрабіла выставу малюнкаў і ўзнагародзіла ўсіх вучняў граматамі. Вучні 5-7 класа прынялі ўдзел у гутарцы "Твой бяспечны шлях у школу". Кожны вучань паведаміў, як патрэбна ісці па вуліцы ў той час, як накіроўваешся ў школу. Увагу звярнулі на пешаходны пераход, які знаходзіцца насупраць школы. Вучні падзяліліся правіламі пераходу па пешаходным пераходзе. Вучні 8-11 класаў наведалі выставу літаратуры. Бібліятэкар Захарчэня Л.Ф. пазнаёміла вучняў з выданнямі, якія асвятляюць праблемы дарожнага руху ў нашай краіне. У дашкольнай групе праведзена гульня "Вясёлы дарожны знак". Выхавальнік пазнаёміла дзяцей з дарожнымі знакамі, якія размешчаны на тэрыторыі нашай вёскі.

Дзень бяспекі дарожнага руху прайшоў для вучняў і выхаванцаў з карысцю. Рабяты не толькі пагутарылі, але і творча паказалі значнасць праблемы дарожнага руху і яе рашэнне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.