Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень бяспекі дарожнага руху

Дата: 18 сентября 2020 в 11:57, Обновлено 18 сентября 2020 в 12:20
Автор: Лось В. М.
165 просмотров

Ва ўстанове праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку бяспечных паводзін на дарозе, вуліцы.

У школе былі праведзены розныя па форме мерапрыемствы, накіраваныя напрафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў і траўматызму.

У дашкольнай групе выхавальнік нагадала дзецям аб правілах дарожнага руху, растлумачыла дарожныя знакі, якія знаходзяцца на тэрыторыі вёскі і на якія неабходна звяртаць увагу у час руху.

Вучні 1-4 класаў прынялі удзел  ў гульнях і віктарынах на веданне правілдарожнага руху, сігналаў святлафора, правілаў паводзінаў у грамадскім транспарце і на дарозе. З вучнямі праведзены  класныя гадзіны на тэмы: “Вуліца і пешаходы”, “Дзе і як бяспечна пераходзіць дарогу”, “Дарожныя знакі, якія павінен ведаць кіроўца веласіпеда”. Быў абноўлены куток бяспекі дарожнага руху.

Вучні 11 класа  правялі рэйд па вывучэнню наяўнасці флікераў.

Вучні 5-8 класаў наведалі занятак “Няхай дарога будзе добрай”. Педагог-псіхолаг Пан В.В. практычна паказала дзецям, як правільна паводзіць сябе на дарозе, каб пазбегнуць траўматызму.

Класныя кіраўнікі правялі прафілактычныя заняткі па вывучэнні і адпрацоўцы навыкаў бяспечных паводзін на дарозе пры руху па бяспечным маршруце “Дом - школа – дом”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.