Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Для нашых настаўнікаў

Дата: 5 октября 2020 в 10:16, Обновлено 5 октября 2020 в 10:50
Автор: Лось В. М.
146 просмотров

Ва ўстанове адукацыі да Дня настаўніка быў праведзены тэматычны тыдзень, які ўключаў удзел вучняў і настаўнікаў у выхаваўчых мерапрыемствах, акцыях.

На працягу Тыдня да Дня настаўніка былі прведзены выхаваўчыя мерапрыемствы, акцыі, святочныя канцэрты. Вучні 2-11 класаў прынялі ўдзел у гутарцы "Настаўніца першая мая". Вучні выказвалі словы падзякі сваёй першай настаўніцы, успаміналі свае першыя ўрокі. Асабліва ўразіў аповед вучаніцы 10 класа Нагорнай Дар'і, якая з цяплом і павагай расказала пра сваю першую настаўніцу Валянціну Цімафееўну Новік. Настаўнікі школы, якія працуюць ва ўстанове ўжо шмат гадоў, падзяліліся сваімі поспехамі і перажываннямі за сваіх вучняў. Настаўнікі Лось В.М., Кіевіч А.В., Швайка Т.У., Гардзей Г.М., Карпеня Г.І., Захарчэня Л.Ф., Берташ Н.І., паведамілі вучням аб сваіх педагагічных дынастыях: як працавалі ў школе іх бацькі, як працуюць самі і іх дзеці. Асабліва ўразіў аповед Віктара Міхайлавіча, педагагічная дынастыя якога налічвае большь за 100 гадоў. Вучні 2-5 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Мой настаўнік". Кожны вучань намаляваў свайго настаўніка, імкнуўся праз малюнак выразіць усю любоў і падзяку. Святочны канцэрт да Дня настаўніка сабраў у актавай зале  ўсіх настаўнікаў і вучняў. У гонар педагогаў нашай школы гучалі песні, вучні чыталі вершы, праводзілі жартоўныя конкурсы. Завяршыўся святочны тыдзень гутаркай "Настаўнік - прафесія на ўсе часы". Вучні падзяліліся думкамі, якімі рысамі характару павінен валодаць настаўнік. напрыканца гутаркі вынік быў адзін - Настаўнік - прафесія на ўсе часы. 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.