Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 12 октября 2020 в 09:56, Обновлено 12 октября 2020 в 10:25
Автор: Лось В. М.
224 просмотра

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, секцыі.

Шосты дзень у школе вучні правялі з карысцю. Настаўнік беларускй мовы і літаратуры Швайка Т.У. правяла прадметную кансультацыю. Вучні ўзнавілі ў памяці матэрыял, практычна замацавалі тэарэтычныя веды. 

Асабліва цікавай была работа дзяцей на аб'яднанні па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі". Удзельнікі аб'яднання працавалі па тэме "Асенні букет". Кіраўнік Карпеня Г.І. прапанавала дзецям паказаць асеннюю прыгажосць, выкарыстоўваючы розныя тэхнікі. Дзеці малявалі восень, рабілі падзелкі ў тэхніцы "квілінг". Кожны стараўся выразіць усю прыгажосць залатой пары.

Вучні 10 і 11 класаў наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы. Вучні 10 класа наведалі Ганцавіцкі ліцэй, дзе для іх арганізавана прафесійнае навучанне, а вучні 11 класа працавалі з настаўнікам Лосем В.М. у кабінеце інфарматыкі.

Дзень здароўя аб'яднаў усіх вучняў. Спецыялісты СППС правялі заняткі, кансультацыі. Педагог сацыяльны Сайка Т.А. правяла час зносін" Увага! Шкодныя звычкі!". У час мерапрыемства вучні пазнаёміліся са шкодным уздзеянем на арганізм чалавека таксічных рэчываў, тытуню. Класны кіраўнік 11 класа Швайка Т.У. правяла з вучнямі гутарку "Здароўе". Рабяты даведаліся аб галоўных складаемых здароўя, аб звычках, рэжыму дня, што аказвае ўплыў на фізічны і псіхалагічны стан чалавека.

Наведаўшы школу ў шосты дзень, вучні даведаліся шмат карыснага і новага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.