Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 23 ноября 2020 в 09:17, Обновлено 23 ноября 2020 в 09:50
Автор: Лось В. М.
163 просмотра

У шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі секцыі.

Настаўнік беларускай мова і літаратуры Швайка Т.У. правяла з вучнямі кансультацыю па прадмету. Настаўнік нагадала вучням правапіс слоўнікавых слоў, паўтарылі правілы. 

На секцыі па АФП Шахрай У.М. займаўся з дзецьмі гімнастыкай, гулялі ў валейбол.

Педагог-псіхолаг Пан В.В. правяла з вучнямі гадзіну зносін "Я і мае сябры". У час занятка дзеці паведамілі аб сваіх сябрах, паразважалі аб тым, які павінен быць сапраўдны сябар, ці кожны чалавек можа быць сябрам. 

Педагог сацыяльны Сайка Т.А. правяла кансультацыю "Падлеткавы ўзрост: асаблівасці".

Вучні 10 класа працягваюць прафесійнае навучанне на базе Ганцавіцкага прафесійнага ліцэя. Вучні 11 класа працавалі на базе кабінета інфарматыкі разам з настаўнікам Лосем В.М.

Дзенісеня Софія, Завадская Анастасія і Карпеня Раман прынялі ўдзел ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Завадская Анастасія, вучаніца 11 класа,  у алімпіядзе па біялогіі заняла 3 месца. 

Вучні 11 класа прынялі ўдзел у РТ.

Класны кіраўнік 11 класа Швайка Т.У. правяла з бацькам занятак "Дарослае дзіця", у час якога бацькі не толькі тэарэтычна даведаліся пра асаблівасці характару і тэмпераменту 11-класнікаў, але і практычна выканалі прапанаваныя заданні, тым самым паставілі сябе на месцы сваіх дзяцей. 

Шосты дзень прайшоў з карысцю для вучняў і іх бацькоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.