Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прафарыентацыйная субота ў школе

Дата: 1 декабря 2020 в 16:59, Обновлено 1 декабря 2020 в 17:24
Автор: Лось В. М.
116 просмотров

Ва ўстанове ў суботу прайшоў Дзень прафарыентацыі.

Вучні разам са сваімі настаўнікамі і класнымі кіраўнікамі правялі Дзень прафарыентацыі. Класны кіраўнік 10 класа Гардзей Г.М. разам з педагогам-псіхолагам правялі з вучнямі занятак "Кім быць?". Галіна Мікалаеўна паведаміла вучням аб разнастайных сучасных прафесіях, а Пан В.В. правяла з рабятамі  практыкаванні, накіраваныя на псіхалагічную сумяшчальнасць асобы з дадзенай прафесіяй. Напрыканцы мерапрыемства вучні паспрабавалі сябе ў ролі сакратара, настаўніка, повара. 

Акрамя таго, у суботу працавала секцыя АФП. Дзеці займаліся ў спартыўнай зале. Настаўнік Шахрай У.М. правеў з вучнямі эстафету.

Вучні 10 класа наведалі Ганцавіцкі прафесійны ліцэй, дзе праходзіць прафесійная падрыхтоўка рабят па розных прафесіях.

Спецыялісты СППС правялі кансультацыі, псіхалагічныя гульні. Асабліва цікавай і пазнавальнай была гадзіна зносін  "Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя!", якую правяла педагог сацыяльны Сайка Т.А.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Гардзей Г.М. правяла кансультацыю па прадмету. 

Шосты дзень у школе вучні правялі з карысцю і даведаліся шмат новага і патрэбнага

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.