Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 14 декабря 2020 в 09:09, Обновлено 14 декабря 2020 в 09:38
Автор: Лось В. М.
142 просмотра

У суботу ў школе прайшоў Дзень здароўя

Вучні разам са сваімі класнымі кіраўнікамі арганізавалі і правялі выхаваўчыя мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку захворванняў, выпрацоўку здаровага ладу жыцця падрастаючага пакалення. Сярод вучняў 5-8 класаў прайшла гульня "Прыгожа! Смачна! Карысна!". Рабяты прынялі ўдзел у конкурсах, віктарынах, пазнаёміліся з карысцю і шкодай прадуктаў харчавання, з асаблівасцямі выкарыстання касметычных сродкаў. 

Вучні 2-4 класа прынялі ўдзел у практычным занятку "Карысныя парады". Класны кіраўнік Карпеня Г.І. паведаміла вучням аб карысці для арганізма   выкананне рэжыму дня, заняткаў фізічнай культурай. Дзеці самі прывялі прыклады ўплыву здаровага ладу жыцця на арганізм падлетка. 

Акрамя выхаваўчых мерапрыемстваў прайшлі кансультацыі, працавалі аб'яднанні па інтарэсах.

Настаўнік нямецкай мовы Берташ Н.І. правяла з вучнямі кансультацыю. Рабяты паўтаралі матэрыял, які неабходны ім на экзамене.

У час працы аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі" рабяты займаліся канстуіраваннем кампазіцыі з паперы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з ахвотай рабілі пано, аплікацыі з паперы.

Для вучняў 5-7 класаў быў арганізаваны вебінар "Веласіпед - сродак перамяшчэння ці крыніца небяспекі?".  Дзеці не толькі паслухалі карысныя парады, але і прынялі ўдзел у віктарыне, якая праводзілася ў час вебінара.

Вучні 10 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, якія арганізаваны на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Шосты дзень дзеці правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.