Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 8 февраля 2021 в 09:19, Обновлено 8 февраля 2021 в 10:39
Автор: Лось В. М.
287 просмотров

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, кансультацыі, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, секцыі.

Цікавы і пазнавальны шосты дзень правялі вучні ў школе.

Для вучняў 9 класа настаўнік беларускай мовы і літаратуры Швайка Т.У. правяла прадметную кансультацыю. Напярэдадні выпускных экзакменаў рабяты паўтаралі правапіс слоўнікавых слоў, пунктуацыю ў складаных сказах. Таццяна Уладзіміраўна нагадала пастаноўку працяжніка, двухкроп'я ў сказах. 

У час работы аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі" удзельнікі займаліся вырабамі паштовак. Асабліва прыгожымі атрымліваюцца ў рабят работы, зробленыя ў тэхніцы "квілінг". І на гэты раз удзельнікі аддалі перавагу менавіта такому накірунку работы. Напярэдадні свят дзеці выраблялі віншавальныя паштоўкі. Кожны ўпрыгожыў сваю паштоўку разнакаляровымі кваткамі, стужкамі.

 

На секцыі па АФП дзеці з задавальненнем каталіся на лыжах. Кіраўнік Шахрай У.М. сачыў за тэхнікай руху дзяцей на лыжах, нагадаў, як правільна падымацца і спускацца з горкі. 

Спецыялісты СППС правялі з вучнямі і бацькамі кансультацыі, індывідуальныя заняткі. Педагог-псіхолаг Пан В.В. правяла з бацькамі індывідуальную кансультацыю "Рэакцыя бацькоў на паводзіны дзяцей". Педагог-псіхолаг растлумачыла бацькам, чаму так паводзяць сябе дзеці ў дашкольным  узросце, як правільна рэагаваць на такія паводзіны, як супыніць канфлікты.

Вучні 11 класа прынялі ўдзел у РТ, якое прайшло на базе ДУА "СШ № 1 г. Ганцавічы".

Вучні 10 і 11 класаў прадоўжылі сваю прафесійную падрыхтоўку. Дзесяцікласнікі наведалі заняткі, якія арганізаваны на базе Ганцавіцкага прафліцэя. Вучні 11 класа займаліся на базе кабінета інфарматыкі. Разам з настаўнікам Лосем В.М. вучні засвойвалі новы матэрыял.

Вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у дыстанцыйным інтэлектуальным турніры "Што? Дзе? Калі?". Нажаль, прызавага месца заняць не ўдалося, але ў  час турніра рабяты даведаліся шмат цікавага і карыснага.

Асабліва цікавым быў інтэлектуальны марафон "Чаму вучаць у школе", які арганізавала класны кіраўнік Карпеня Г.І. У час мерапрыемства вучні  выбіралі каліровыя сектары, якія змяшчалі розныя інтэлектуальныя заданні па накірунках. Дзеці з ахвотай адказвалі на пытанні, выконвалі заданні. Цікавымі былі заданні жоўтага і зяленага сектараў. Жоўты - спартыўны сектар: дзеці правялі спартыўную хвілінку, зялены - прыродазнаўчы: кожны з рабят паведаміў, як неабходна паводзіць сябе у час наведвання лесу, адносіцца да жывел, берагчы прыроду. Напрыканцы інтэлектуальнага марафона дзеці зрабілі вывад, што ў школе вучаць не толькі чытаць і пісаць, але і любіць сваю радзіму, прыроду, паважаць людзей і расці сапраўдным грамадзінінам сваёй краіны.

Шосты дзень у школе прайшоў для кожнага цікава і з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.