Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 22 февраля 2021 в 09:24, Обновлено 22 февраля 2021 в 10:19
Автор: Лось В. М.
222 просмотра

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, секцыі.

Суботу ў школе вучні правялі з карысцю.

Настаўнік біялогіі Дрозд Н.А. правяла з вучнямі 9 класа кансультацыю. Настаўнік нагадала вучням будову сэрца чалавека, кругі кровазвароту. У час кансультацыі вучні задавалі настаўніку пытанні, цікавіліся хваробамі сэрца, крыві чалавека.

У час працы аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі" удзельнікі выраблялі віншавальныя паштоўкі. Кожны імкнуўся зрабіць яркі і прыгожы сувенір, які падораць на свята сваім матулям, бабулям, настаўнікам.

На секцыя АФП дзеці каталіся на лыжах. Настаўнік Шахрай У.М. паказаў, як правільна падымацца і спускацца з горкі на лыжах, ісці канькавым бегам на лыжах. Дзеці каталіся з захапленнем.

 

Спецыялісты СППС правялі з вучнямі гутаркі, накіраваныя на гендэрнае выхаванне падлеткаў, прафілактыку дэвіянтных паводзін. Педагог сацыяльны Сайка Т.А. правяла з бацькамі кансультацыі, у час якой нагадала бацькам аб уплыву канфліктных сітуацый паміж бацькамі на развіццё асобы дзіцяці. 

Вучні 10 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы на базе Ганцавіцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Вучні 11 класа працавалі на базе кабінета інфарматыкі. Разам з настаўнікам Лосем В.М. паўтаралі матэрыял.

Для вучняў 3-4 класаў быў праведзены дыстанцыйны інтэлектуальны турнір "Што? Дзе? Калі?". Дзеці не толькі паказалі свае веды, але і даведаліся шмат цікавага і карыснага.

У суботу працягваў свою работу праект "Бацькоўскі ўніверсітэт". Класны кіраўнік Дрозд Н.А. правяла з бацькамі гутарку "Выхаванне эстэтычнай культуры ў падлеткавым узросце". Наталля Аляксандраўна павндаміла бацькам аб асноўных складаемых эстэтычнай культуры, аб метадах і прыёмах, якімі можна прывіць дзецям асноўныя паняцці прыгажосці.

Класны кіраўнік Карпеня Г.І. правяла разам з бацькамі і дзецьмі спартыўнае свята "Рыхтуемся абараняць Радзіму разам". Дзеці і бацькі ўдзельнічалі ў спартыўных і інтэлектуальных конкурсах, паказалі веды ў віктарынах. 

Шосты дзень вучні і бацькі правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.