Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Захоўваем мінулае, шануем сучаснае, будуем будучае

Дата: 24 февраля 2021 в 11:16, Обновлено 24 февраля 2021 в 12:26
Автор: Лось В. М.
148 просмотров

Ва ўстанове прайшла дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў "Захоўваем мінулае, шануем сучаснае, будуем будучае"

Класныя кіраўнікі, бібліятэкар, кіраўнік фізвыхавання правялі з вучнямі выхаваўчыя і спартыўныя мерапрыемствы. 

У школьнай бібліятэцы Захарчэня Л.Ф. арганізавала кніжную выставу "Памяць у сэрцах захаваем". Разам з удзельнікамі БРСМ Любоў Фёдараўна пазнаёміла вучняў 5-7 класаў з мастацкай літаратурай, у творах якой адлюстраваны жахі войнаў, подзвіг народа і кожнага салдата.

Кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея Дзенісеня Т.І. правяла пазнавальную экскурсію "Салдат вайны не выбірае...", прысвечаная вайне ў Афганістане. У час экскурсіі Таццяна Іванаўна паведаміла біяграфію кожнага аднавяскоўца, які быў на Афганскай вайне. 

Класны кіраўнік Новік Л.І. правяла з вучнямі 8-11 класаў гутарку "Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь". Гутарка прайшла ў форме дыялога, у час якога вучні разам з настаўнікам абмеркавалі стабільнасць і спакой ў нашай дзяржаве дзякуючы рабоце ўзброеных сіл.

Сярод вучняў 2-5 класаў прайшоў творчы  конкурс малюнкаў "Стаіць на варце Радзімы салдат". Вучні творча адлюстравалі работу беларускіх салдат.

Класны кіраўнік Дрозд Н.А. у час гутаркі "Героі Ганцаўшчыны" паведаміла вучням аб подзвігах нашых аднавяскоўцаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Многія з іх не вярнуліся дадому, многія прыйшлі раненыя. Подзвіг кожнага будзе жыць у нашых сэрцах.

Сярод вучняў 2-11 класаў была праведзена гутарка "Месца подзвігу ў мірны час". Класныя кіраўнікі паведамілі вучням аб тым, якія подзвігі можна зрабіць і ў мірны час самімі дзецьмі. Простыя словы ўдзячнасці і павагі, дапамога сябру ці пажылому чалавеку - таксама подзвіг.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.