Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 9 марта 2021 в 09:18, Обновлено 9 марта 2021 в 10:01
Автор: Лось В. М.
191 просмотр

У суботу ва ўстанове прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб’яднанні па інтарэсах, секцыі.

Настаўнік нямецкай мовы Берташ Н.І. правяла з вучнямі прадметную кансультацыю. Рабяты паўтарылі час і форму дзеясловаў, іх выкарыстанне.

У час работы аб’яднання па інтарэсах “Мастацкія тэхнікі” удзельнікі спяшаліся завяршыць работу над паштоўкамі да свята. Кіраўнік аб’яднання Карпеня Г.І. дапамагла дзецям, разам выраблялі паштоўкі, сувеніры.

Спецыялісты СППС правялі кансультацыі, заняткі. Педагог-псіхолаг Пан В.В. правяла занятак “Разам – мы сіла!”, які накіраваны на выпрацоўку лідарскіх якасцей, умення працаваць у калектыве.

Напярэдадні свята 8 Сакавіка працавала творчая майстэрня “Сувенірная крама”. Дзеці працавалі над паделкамі, паштоўкамі, сувенірамі, каб падараваць іх сваім матулям, бабулям, настаўнікам.

Класны кіраўнік Сайка Т.А. правяла з вучнямі 2-6 класаў інтэлектуальную гульню “Крэсцікі-нулікі”. У спаборніцтве прымалі ўдзел две каманды “Крэсцікі” і “Нулікі”. У нялёгкай барацьбе перамагла каманда "Крэсцікі".

Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у дыстанцыйным інтэлектуальным турніры “Што? Дзе? Калі?”.

Вучні 10 і 11 класаў наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы. Для вучняў 10 класа арганізаваны заняткі на базе Ганцавіцкага прафліцэя. Вучні 11 класа працавалі на базе кабінета інфарматыкі.

Шосты дзень ва ўстанове прайшоў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.