Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 27 марта 2021 в 11:50, Обновлено 27 марта 2021 в 12:39
Автор: Лось В. М.
240 просмотров

У суботу прайшли выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, секцыі.

Настаўнік геаграфіі Новік Ларыса Іосіфаўна правяла з вучнямі 9 класа прадметную кансультацыю. Вучні паўтарылі матэрыял па геаграфіі Беларусі: развіццё транспартнай сферы, сферы абслугоўвання, адукацыі.

У час працы аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі" удзельнікі займаліся вырабам сувеніраў да свята Вялікадня. Як вядома, сімвалам свята з'яўляецца велікоднае яйка. Кіраўнік аб'яднання Галіна Іосіфаўна Карпеня прапанавала вырабіць сувенірны кошык для велікоднага сімвала. Дзяўчынкі ахвотна падтрымалі ідэю і гэта ў іх атрымалася. Кожны падорыць свой сувенір сваім блізкім на свята.

На секцыі АФП дзеці займаліся на свежым паветры: скакалі праз скакалку,  на "сцяжынцы здароўя", гулялі ў рухомыя гульні.

Вучні 10 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, якія арганізаваны на базе Ганцавіцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Вучні 11 класа працавалі ў кабінеце інфарматыкі. Разам з настаўнікам Лосем В.М. рабяты паўтаралі матэрыял, экзаменацыйныя білеты, рыхтаваліся да экзаменаў.

У прафарыентацыйную суботу праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы.

Спецыялісты СППС правялі кансультацыі, заняткі. Педагог-псіхолаг Пан В.В. правяла з вучнямі 11 класа пазнавальны занятак "Мае правы і абавязкі на рабочым месцы". Вераніка Вісарыёнаўна пазнаёміла вучняў з асноўнымі правамі і абавязкамі людзей, якія ужо займаюцца працоўнай дзейнасцю. Педагог-псіхолаг правяла з вучнямі трэнінг, накіраваны на вырашэнне канфліктных сітуацый на рабочым месцы, пазнаёміла з асноўнымі метадамі вырашэння канфліктаў.

Класны кіраўнік Новік Ларыса Іосіфаўна правяла з вучнямі 9 класа віртуальную экскурсію "Сучасныя прафесіі". Рабяты пазнаёміліся з такімі прафесіямі, як лагістык, іміджмэйкер, прамоутэр, маркетолаг і інш. Ларыса Іосіфаўна падрабязна паведаміла аб абавязках кожнага работніка, які працуе па дадзеных прафесіях.

Вучні 2-4 класаў здзейснілі падарожжа ў свет прафесій. Класны кіраўнік Таццяна Анатольеўна Сайка правяла з вучнямі віктарыну "Экскурс у свет прафесій" . У віктарыне прымалі ўдзел дзве каманды: "Смяшарыкі" і "Вясёлка". Удзельнікі каманд паказвалі свае веды ў конкурсах "Завяршы прыказку", "Загадкі аб прафесіях", "Знайдзі правільны адказ" і інш.  На працягу ўсёй віктарына Таццяна Анатольеўна звяртала ўвагу дзяцей на тое, што чалавеку неабходна заўсёды старанна працаваць, каб атрымаўся добры вынік. У нялёгкай барацьбе перамагло сяброўства. Каманды па выніках віктарыны набралі аднолькавую колькасць балаў. 

На занятку грамадска-карыснай працы вучні навялі парадак на школьных клумбах, займаліся у кабінеце абслуговай працы.

Шосты дзень рабяты правялі весела і з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.