Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 12 апреля 2021 в 09:39, Обновлено 12 апреля 2021 в 09:44
Автор: Лось В. М.
214 просмотров

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб’яднанні па інтарэсах.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Гардзей Г.М. правяла з вучнямі прадметную кансультацыю. Вучні паўтарылі пройдзены матэрыял, выканалі алімпіядныя заданні.

У час работы аб’яднання па інтарэсах “Мастацкія тэхнікі” рабяты выконвалі работы рознымі з рознага матэрыяла: паперы, картона, бісера. У кожнага атрымалася прыгожая карціна, пано, сувенір.

Спецыялісты СППС правялі кансультацыі па пытаннях прафілактыкі шкодных звычак, выхавання карысных звычак, здаровага ладу жыцця. Педагог-псіхолаг Пан В.В. правяла кансультацыю з бацькамі па пытаннях камп’ютарнай залежнасці. Педагог сацыяльны Сайка Т.А. правяла кансультацыю па пытаннях ЗЛЖ.

Вучні 10 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы на базе Ганцавіцкага ліцэя. Вучні 11 класа працавалі на базе кабінета інфарматыкі. Настаўнік Лось В.М. нагадаў вучням пройдзены матэрыял.

Вучні 11 класа прынялі ўдзел у РТ, якое было праведзена на базе СШ № 1 г.Ганцавічы.

Вучні 5-8 класаў пранялі ўдзел у кінамарафоне “Глядзі і памятай”, які прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Дзень здароўя сабраў вучняў у спартыўнай зале, дзе прайшлі спартыўныя спаборніцтвы “Чэмпіёны сярод нас”. У спаборніцтвах прымалі ўдзел 2 каманды “Асілкі” і “Камета”. Рабяты спаборнічалі ў розных конкурсах: вядзенне мяча, скачкі праз скакалку, дартц, інтэлектуальныя віктарыны і інш. На працягу ўсяго спаборніцтва каманды набралі аднолькавую колькасць балаў, рашаючым быў канкурс па дартцу. Пераможцамі спартыўных спаборніцтваў “Чэмпіёны сярод нас” стала каманда “Асілкі”.

Шосты дзень прайшоў весела і з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.