Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 26 апреля 2021 в 09:28, Обновлено 26 апреля 2021 в 13:37
Автор: Лось В. М.
216 просмотров

Шосты школьны дзень для вучняў прайшоў з карысцю.

Настаўнік Швайка Т.У. правяла з вучнямі кансультацыю па беларускай мове. Настаўнік нагадала правапіс і лексічнае значэнне  запазычаных слоў у беларускай мове.

Настаўнік фізічнага выхавання Шахрай У.М. правеў секцыю АФП. Рабяты займаліся ў спартыўнай зале, арганізавалі спаборніцтвы ў настольны  тэніс.

Спецыялісты СПП с правялі з бацькамі кансультацыі па пытаннях прафесійнага самавызначэння. Педагог-псіхолаг Пан В.В. правяла з бацькамі кансультацыю “Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію”. Бацькі пазнаёміліся з асаблівасцямі падлеткавага ўзросту, асабістымі магчымасцямі кожнага падлетка пры выбары прафесіі.

Вучні 10 класа наведалі заняткі на базе Ганцавіцкага прафліцэя. Вучні 11 класа працавалі на базе кабінета інфарматыкі. Разам з настаўнікам Лосем В.М. паўтаралі пройдзены матэрыял, рыхтаваліся два экзамена.

Вучні 2-4 класаў у рамках кінамарафона “Глядзі і памятай” прагледзелі фрагмент фільма “В бой идут одни старики”. Вучні прагледзелі эпізоды, дзе паказаны не толькі бой, але і простыя адносіны паміж людзьмі. Дзеці выказалі сваю думку наконт таго, што сяброўства, узаемадапамога заўсёды дапамагае ў цяжкія хвіліны і гэтым неабходна даражыць.

Вучні 9 класа наведалі Пінскі каледж УА “БрГУ імя А.С.Пушкіна” у рамках Дня адкрытых дзвярэй. Рабяты пазнаёміліся з каледжам і  спецыяльнасцямі, якія прапануюць абітурыентам.

Занятак “У пошуках будучай прафесіі” аб’яднаў вучняў, каб пазнаёміць з сучаснымі прафесіямі ў свеце, з прафесіямі, якія прапануе рынак працы ў нашай краіне. На занятку рабяты пазнаеміліся са сваімі асабістымі магчымасцямі працаваць у той ці іншай сферы, схільнасцю да прафесіі. Напрыканцы занятка рабяты падзяліліся сваімі марамі, кім яны хочуць стаць, каб быць карыснымі сваёй дзяржаве.

Шосты дзень прайшоў для кожнага вучня з карысцю. Кожны даведаўся шмат новага і цікавага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.