Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 13 сентября 2021 в 09:43, Обновлено 13 сентября 2021 в 10:21
Автор: Лось В. М.
163 просмотра

У цёплы вераснёўскі дзянёк вучні сабраліся ў школе.

Класныя кіраўнікі, настаўнікі прапанавалі дзецям цікавыя мерапрыемствы.

Настаўнік рускай мовы Галуза А.М. правяла з вучнямі прадметную кансультацыю. Настаўнік нагадала вучням пастаноўку знакаў прыпынку ў складаных сказах.

Педагог-псіхолаг Мірзаліева В.В. правяла з вучеямі зянятак “Я сябру дапамагу”. Хлопчыкі актыўна прынялі ўдзел і ахвотна выконвалі заданні, прапанаваныя педагогам-псіхолагам.

Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы на базе Ганцавіцкага ліцэя.

Дзень здароўя сабраў на стадыёне ўсіх школьнікаў. Рабяты прынялі ўдзел у свяце, прысвечаным пачатку навучальнага года “Беларусь спартыўная”. Вучні спаборнічалі у скачках у даўжыню з месца, з разбегу, мятанні мяча, бегу на разных дыстанцыях. Кожны з рабят імкнуўся паказаць свае спартыўныя магчымасці. Свае перармогі рабяты прысвяцілі роднай Беларусі.

Піянеры дружыны імя Колі Гойшыка прынялі ўдзел ў раённым свяце “Віват, Піянерыя!”, які быў прысвечаны Дню нараджэння БРПА. У час свята для вучняў была арганізавана работа пляцовак, дзе рабяты змаглі праявіць свае таленты, актыўнасць і добрыя веда па гісторыі БРПА.

Шосты дзень для вучняў нашай школы прайшоў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.