Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 13 декабря 2021 в 09:30, Обновлено 13 декабря 2021 в 10:22
Автор: Лось В. М.
119 просмотров

Шосты школьны дзень вучні правялі ў школе з карысцю і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Дзень здароўя запрасіў вучняў школы на спартыўныя і выхаваўчыя мерапрыемствы. Кіраўнік фізвыхавання Шахрай У.М. правёў турнір па настольнаму тэнісу сярод вучняў 5-9 класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі добрую фізічную падрыхтоўку і вынікі. Пераможцамі турніра сталі: Сукач Мікалай, вучань 6 класа, Нагорная Марыя, вучаніца 8 класа.

Класны кіраўнік Берташ Н.Г. для падтрымання бадзёрасці вучняў правяла гульню-падарожжа “Быць здаровым – здорава!”. Надзея Генадзьеўна разам з дзецьмі падарожнічала па станцыях “Здароўе”, “Фізкультура”, “Вітаміны” і інш. Вучні паказалі добрыя вынікі на кожнай станцыі: паведаміоі, што для іх азначае быць здаровым, як правільна займацца фізкультурай і якія ўжываць вітаміны ў зімні перыяд. Завяршылася гульня выкананнем сумеснага задання: з літар сабраць слова, якое дапамагае быць здаровым кожнаму чалавеку. Цяжкасці не ўзнікла. Дзеці хутка склалі слова”ФІЗКУЛЬТУРА”.

Вучні 11 класа Яршоў Ацём, Швайка Вольга і Папека Настасся прынялі ўдзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і геаграфіі.

Настаўнік хіміі Дроўд Н.А. правяла прадметную кансультацыю. Вучні паўтарылі валентнасці хімічных элементаў, формулы, асноўныя паняцці.

Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” прадоўжылі работу з тэхнікай “арыгамі”. Дзеці ахвотна зрабілі сувенірныя работы, якія плануюць падараваць сябрам і родным на свята.

Вучні 11 класа наведалі прафзаняткі, якія праходзяць на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Шосты дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.