Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 17 января 2022 в 09:57, Обновлено 17 января 2022 в 10:09
Автор: Лось В. М.
128 просмотров

Шосты школьнгы дзень сабраў рабят у спартыўнай зале.

Вучні 4-9 класаў правялі турнір па валейболу. Удзельнікі каманд “Патрыёты” і “Перамога” паказалі добрую спартыўную падрыхтоўку і навыкі гульні. У нялегкай барацьбе з лікам 1:0 (25:21) перамагла каманда “Патрыёты”.

Класны кіраўнік Дрозд Н.А. правяла з вучнямі 7-9 класаў занятак “”, у час якога звярнула ўвагу на псіхалагічнае здароўе рабят. Наталля Аляксандраўна паведаміла рабятам, что такое сумленне, як яно аказвае ўплыў на псіхалагічнае здароўе, настрой, эмоцыі чалавека. Класны кіраўнік звярнула ўвагу, што сумленне фарміруецца ў дзіцяці з самага нараджэння, развіваецца на працягу жыцця. Напрыканцы занятка рабяты расказалі, што для іх з’яўляецца сумленне, ці самі рабяты сумленныя і які ўплыў яно аказвае  на кожнага. Студзент Віталій паведаміў, што для яго сумленне – унутранае перажыванне, Еўтуховіч Маргарыта – цяжкія думкі. Наталля Аляксандраўна прапанавала правесці удзельнікам практычны занятак, які дапаможа пазбегнуць наступстваў сумлення для асабістага здароўя: часцей бываць на свежым паветры, займацца фізкультурай і заўсёды быць у добрым настроі.

Вучні 1-6 класаў займаліся у аб’яднанні па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” Рабяты займаліся арыгамі. Кіраўнік аб’яднання Сайка Т.А. дапамагла рабятам завяршыць работу, закончыць такія вырабы, як кацяня, кубак і талерка, збанок. Вырабы атрымаліся арыгінальныя і прыгожыя.

Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафпадрыхтоўцы, якія праходзяць на базе Ганцавіцкага прафліцэя. Швайка Вольга і Яршоў Арцём прынялі ўдзел у 2 этапе РТ.

Настаўнік біялогіі Дрозд Н.А. правяла прадметную кансультацыю па біялогіі. Вучні паўтарылі тэму “Бактэрыі”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.