Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Субота ў школе

Дата: 24 января 2022 в 09:39, Обновлено 24 января 2022 в 09:50
Автор: Лось В. М.
134 просмотра

У суботу школу наведалі бацькі.

Бацькоўская субота запрасіла бацькоў на сустрэчу “Рэжым дня ў жыцці малодшага школьніка”. Класны кіраўнік Сайка Т.А. паведаміла бацькам аб асаблівасцях рэжыма дня малодшых школьнікаў. Таццяна Анатольеўна паведаміла, што рэжым дня дзіцяці ўключае розныя складаемыя: сон, сняданак, абед і вячэра, час для вучобы і адпачынку.  Настаўнік прааналізавала анкеты, якія былі запоўнены вучнямі напярэдадні бацькоўскай сустрэчы. Таццяна Анатольеўна звярнула ўвагу на парушэнне вучнямі рэжыма дня. Вучні не своечасова адыходзяць спаць, амаль што не снедаюць, позна вучаць урокі. Таццяна Анатольеўна звярнула ўвагу, што правільны рэжым дня аказвае ўплыў на стан здароўя дзяцей, на поспехі ў вучобе. Класны кіраўнік дала парады бацькам і нагадала, што асабісты прыклад дае магчымасць выпрацаваць правільны рэжым дня дзіцяці. Напрыканцы сустрэчы бацькі падзяліліся сваімі сакрэтамі, як неабходна выпрацапваць рэжым дня свайго дзіцяці, каб гэта было вынікова.

У суботу вучні 11 класа наведалі заняткі па прафпадрыхтоўцы, якія арганізаваны на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Вучаніца 11 класа Швайка Вольга прыняла ўдзел у 2 этапе РТ па гісторыі Беларусі.

Цікавымі былі спаборніцтвы па легкай атлетыцы “300 талентаў для Каралевы”, у г.Брэсце. Пачасуй Яўгенія і Цурык Уладзіслава прынялі ўдзел у дадзеных спаборніцтвах. Дадому дзяўчынкі прывезлі шмат станоўчых эмоцый.

Настаўнік нямецкай мовы Берташ Н.І. правяла з вучнямі прадметную кансультацыю. Настаўнік нагадала вучням час і формы дзеясловаў.

Інтэлектуальная каманда “Брыз” прыняла ўдзел у раённых інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі”.

Аб’яднанне па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” наведалі вучні 3-5 класаў. Удзельнікі рабілі ўпрыгожванні з бісера, каляровых атласных стужак.

На секцыі “Лыжныя гонкі” вучні каталіся на лыжах. Шахрай У.М. у час занятка звяртаў увагу на правільны пад’ем і спуск з горкі, вучыў розным відам катання на лыжах.

Шосты дзень прайшоў для вучняў і бацькоў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.