Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 14 февраля 2022 в 09:36, Обновлено 14 февраля 2022 в 09:41
Автор: Лось В. М.
96 просмотров

Шосты школьны дзень ва ўстанове прайшоў з карысцю.

Настаўнік Швайка Т.У. правяла з вучнямі прадметную кансультацыю па рускай мове. Таццяна Уладзіміраўна нагадала вучням аб знаках прыпынку пры аднародных членах, правілах правапісу слаўнікавых слоў. Напрыканцы занятка вучні напісалі слоўнікавы дыктант.

У час занятка на аб’яднанні па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” дзеці займаліся вырабам сувеніраў да святаў. Дзеці рабілі віншавальныя паштоўкі з паперы, каб павіншаваць сваіх родных і блізкіх са святамі.

На секцыі АФП дзеці займаліся ў спартыўнай зале.

Гульню-віктарыну “Здароўе сваімі рукамі” напведалі вучні 5-8 класаў. Класны кіраўнік Швайка Т.У. падрыхтаввала для рабят загадкі, жартоўныя пытанні, жыццёвыя сітуацыі, якія дзеці адгадвалі і вырашалі на працягу гульні. Цікавым быў конкурс “Рэжым дня”. Дзеці паказвалі, як яны раніцай прачынаюцца, ідуць у школу, адпачываюць, а астатнія павінны былі сказаць, ці правільна і карысна гэта для здароўя і выпраўлялі памылкі. Напрыканцы гульні дзеці выказалі сваю думку, што ЗЛЖ – гэта карысна, модна і неабходна.

 Вучні 11 класа у суботу наведалі заняткі на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Шосты дзень рабяты правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.