Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войн

Дата: 5 мая 2022 в 16:45, Обновлено 5 мая 2022 в 16:50
Автор: Лось В. М.
178 просмотров

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзяніскавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа” працягваецца рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 9 класа.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзяніскавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа” працягваецца рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 9 класа.

У народным гісторыка-краязнаўчым музеі настаўнік гісторыі Таццяна Іванаўна Дзенісеня разам з вучнем 9 класа Раманам Карпеня разгледзелі тэму “Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войн”.

Таццяна Іванаўна паведаміла, што у 1944 годзе завяршылася вызваленне тэрыторыі Савецкага Саюза, ініцыятыва перайшла да Чырвонай Арміі, што дазволіла правесці ваенныя аперацыі адразу на некалькіх франтах. Дзякуючы паходу Чырвонай Арміі ў Еўропу, былі вызвалены ад захопнікаў 11 краін Еўропы з насельніцтвам 113 млн. чалавек.

Настаўнік падрабязна супынілася на падзеях Берлінскай аперацыя, якая была выніковай. Разграміўшы сілы акупантаў, савецкія войскі пачалі наступленне на Берлін. 2 мая 1945 года германскій войскі супынілі супраціўленне ў Берліне. 8 мая 1945 года быў падпісаны Акт аб капітуляцыі нацысцкай Германіі. Вайна ў Еўропе скончылася. 9 мая 1945 года Савецкая краіна святкавала Дзень Перамогі.

Таццяна Іванаўна паказала вучню каштоўны экспанат музея – газету “Красная звезда” ад 10 мая 1945 года, дзе падрабязна былі апісаны падзеі Патсдамскай канферэнцыі.

Раман Карпеня у час мерапрыемсва паведаміў, што ён разам з бацькамі кожны год прымаюць удзел у святочным мітынгу да Дня Перамогі і ў патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае”, з пачуццем гонару нясе фотаздымак свайго прадзеда Карпеня Гаўрыла Раманавіча, які, як і ўсе салдаты, падараваў мір і шчаслівае дзяцінства кожнаму.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.