Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Наша сіла - у адзінстве

Дата: 16 сентября 2022 в 16:24, Обновлено 23 сентября 2022 в 12:30
Автор: Лось В. М.
130 просмотров

У школе працягваецца Дэкада народнага адзінства

Вучні школы прымаюць актыўны ўдзел у выхаваўчых мерапрыемства. 

Сярод вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў "Наша сіла - у адзінстве". Дзеці на сваіх малюнках адлюстравалі хараство роднага краю, паказалі, што толькі павага і любоў да роднай зямлі аб'ядноўавае народ, пакаленні.

Вучні 5-9 класах правялі гутарку "Мы дружбаю сваёю моцная і Радзімай сваёй ганарымся". У ходзе мерапрыемства рабяты даведаліся гісторыю самага маладога дзяржаўнага свята - Дзень народнага адзінства, адказалі на гістарычныя пытанні, якія звязваюць мінулае, сучаснае і будучае. Таксама вучні даведаліся аб праекце "Цягнік памяці", удзельнікам якога мела магчымасць быць класны кіраўнік Наталля Аляксандраўна Дрозд. Наталля Аляксандраўна паведаміла дзецям аб сваіх уражаннях, якія яе суправаджалі ў цягніку.

Таксама рабяты наведалі выставу "Без тэрміну даўнасці" у народным гісторыка-краязнаўчым музеі. Настаўнік Таццяна Іванаўна Дзенісеня паведаміла рабятам аб цяжкім лёсе замучаных і расстраляных салдат, якія сваім жыццём падаравалі нам мір на зямлі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.