Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень - з карысцю

Дата: 17 сентября 2022 в 12:36, Обновлено 17 сентября 2022 в 12:56
Автор: Лось В. М.
157 просмотров

Вераснёўскі шосты школьны дзень вучні правялі ў школе, наведалі факультатыўныя заняткі, выхаваўчыя і спартыўныя мерапрыествы.

Дзень народнага адзінства аб’яднаў усіх вучняў і настаўнікаў. Пачалося свята з ускладання кветак да Брацкай магілы. Вучні школы з павагай і годнасцю ў сэрцы ўсклалі кветкі. Кожны падзякаваў салдату за светлае неба і мір на зямлі, за шчаслівае дзяцінства.

Сярод вучняў пачатковых класаў прайшло спартыўнае спаборніцтва “Наша сіла ў адзінстве”, прысвечанае самаму маладому святу нашай краіны – Дню народнага адзінства. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды “Беларусы” і “Землякі”. Класны кіраўнік Надзея Генадзьеўна Берташ перад пачаткам спаборніцтва пажадала удзельнікам перамогі, якая дасягаецца толькі ў адзінстве каманды, так як сіла, перамога – у адзінсве ўсяго калектыва. Пасля нялёгкай барацьбы ў спаборніцтвах перамогу атрымала каманда “Беларусы”, капітанам якой з’яўляўся Бруй Дмітрый.

Велапаход па святыням Ганцавіцкага раёна вучні 6 класа прысвяцілі Дню народнага адзінства. Разам з настаўніка гісторыі Таццянай Іванаўнай Дзенісеня рабяты наведалі Ізбійскі бор.

У шосты школьны дзень вучні наведалі факультатыўныя заняткі.

На факультатыўным занятку па рускай мове ў 8 класе настаўнік Галуза А.М. растлумачыла вучням значэнне, правапіс і прымяненне слоў з падвоенымі зычнымі, а у 9 класе разгледзелі тэму “Асноўныя сінтаксічныя адзінкі”

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Швайка Т.У. на факультатыўным занятку па беларускай мове з вучнямі 6 класа працавалі над тэмай “Моўныя асаблівасці роднай мовы”.

Вучні 9 класа наведалі прадметную кансультацыю па беларускай мове.

Не толькі на факультатыўных занятках працавалі вучні. Класны кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка правяла з вучнямі інтэлектуальную гульню “Самая любімая прафесія”. Настаўнік у пачатку паведаміла вучням аб асаблівасцях кожнай прафесіі, аб магчымасцях чалавека працаваць у дадзенай прафесіі. Рабят чакалі конкурсы і заданні, адказы на якія яны давалі хутка і правільна. Напрыканцы мерапрыемства Таццяна Уладзіміраўна прапанавала рабятам тэставае заданне, выканаўшы якое вукчні змаглі даведацца аб сваіх здольнасцях працаваць у той ці іншай прафесіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.