Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 8 октября 2022 в 12:26, Обновлено 8 октября 2022 в 13:47
Автор: Лось В. М.
238 просмотров

У цёплы сонечны восеньскі дзянёк вучні наведалі школу.

У шосты школьны дзень запланавана правядзенне выхаваўчых і спартыўных мерапрыемстваў, работа факультатыўных заняткаў.

Дзень здароўя аб’яднаў усіх вучняў школы. Класныя кіраўнікі, настаўнік фізічнай культуры правялі мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку шкодных звычак, выхаванне здаровага ладу жыцця дзяцей і падлеткаў.

Настаўнік фізічнай культуры Аляксандр Антонавіч Радзюк сярод вучняў 5-9 класаў правёў турнір па настольнаму тэнісу. У турніры прынялі ўдзел каманда хлопчыкаў і дзяўчынак. Сярод хлопчыкаў пераможцам стаў вучань 9 класа Швайка Дзмітрый, сярод дзяўчынак – вучаніца  8 класа Студзент Ульяна.

          Сярод вучняў пачатковых класаў праведена гульня-падарожжа “Быць здаровым – здорава”. Удзел у гульні прынялі дзве каманды “Попрыгунчик”  і “Мячик”. Класны кіраўнік Надзея Генадзьеўна Берташ прапанавала рабятам супыняцца на станцыях, адказваць на пытанні, выконваць заданні, каб быць здаровымі, дужымі і вясёлымі. Дзеці наведалі станцыі “Азбука здароўя”, “Спартыўная”, “Вітамінная” , “Медыцынская”, “Вяселая” і іншыя. Кожная каманда паказала добрыя веды на кожнай станцыі. У нялёгкай барацьбе перамагла каманда “Попрыгунчик” .

          Класны кіраўнік Валянціна Канстанцінаўна Савеня запрасіла вучняў 5-9 класаў на віктарыну “Знатакі спорту”. Рабяты падзяліліся на дзве каманды “Вітаміны” і “Дружба”. Цікавымі і пазнавальнымі былі конкурсныя заданні: “Добры настрой”, “Здароўе не купіш”, “Зрабі свой выбар”, конкурс капітанаў. Вынік віктарыны – перамагла каманда “Дружба”.

          Факультатыўныя заняткі наведалі вучні 5-9 класаў. Настаўнік Таццяна Іванаўна Дзенісеня на факультатыўных занятках “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” з вучнямі 5 класа разгледзелі тэму “Роля Бібліі ў гісторыі Беларусі”, з вучнямі 6 класа – “Адлюстраванне ўнутранага свету чалавека ў яго знешнім абліччы”.

          Настаўнік Аксана Мікалаеўна Галуза разам з вучнямі 8 класа працягвалі працаваць над тэмай “О, е, ё после шипящих”. З вучнямі 9 класа таксама прадоўжылі работу над тэмай “Сочетание знаков препинания”, над якой пачалі на папярэднім занятку.

          У 6 класе вучні разам з Таццянай Уладзіміраўнай Швайка працавалі над тэмай “Назоўнікі адзіночнага і множнага лікаў”.

          У шосты школьны дзень вучні наведалі прадметныя кансультацыі па рускай і беларускай мовах. Рабяты разам з настаўнікамі паўтарымі правапіс, фанетыку.

                 У суботу вучні і папрацавалі. Вучні 5-8 класаў прыбралі смецце на Брацкай магіле, падгрэблі сухое лісце каля Кургана Славы.

          Шосты дзень вучні правялі з карысцю. Кожны атрымаў дадатковыя веды, зарад бадзёрасці і добры настрой.

         

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.