Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 22 октября 2022 в 13:47, Обновлено 27 октября 2022 в 16:34
Автор: Лось В. М.
159 просмотров

У шосты школьны дзень вучні і бацькі наведалі школу.

У шосты школьны дзень вучні і бацькі наведалі школу.

Класны кіраўнік Надзея Генадьеўна Берташ запрасіла бацькоў на гутарку “Выхаванне самастойнасці”. Надзея Генадзьеўна паведаміла бацькам аб асноўных метадах і прыёмах выхавання самастойнасці ў хлопчыкаў. Асноўнымі метадамі настаўнік выдзяліла выхаванне адказнасці, што дае магчымасць кожнаму дзіцяці несці адказнасць за свае ўчынкі; даручэнні – самастойнае выкананне даручэнняў мамы ці таты. Настаўнік прывяла прыклады даручэнняў, якія дзеці могуць выконваць ужо ў 9 гадоў: дапамагчы бацькам па гаспадарцы, памыць посуд, навесці парадак у сваім пакоі, аказаць дапамогу пры ўборцы ўраджаю, пакарміць ката ці сабаку. Многія бацькі дапускаюць памылкі пры выхаванні самастойнасці, імкнуцца ўсе даручэнні выканаць за дзяцей. Дадзенае дзеянне парушае выпрацоўванне навыкаў працы  і выхавання самастойнасці.

Бацькі таксама ўключыліся ў дыялог і паведамілі аб даручэннях, якія дома выконваюць іх дзеці. Напрыканцы гутаркі настаўнік разам з бацькамі падвялі вынік: выхаванне самастойнасці дзіцяці пачынаецца ў сям’і і толькі з дапамогай бацькоў.

          Не толькі бацькі з карысцю правялі час у школе. Вучні таксама наведалі факультатыўныя заняткі, прадметныя кансультацыі, мерапрыемствы.

          На факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” настаўнік Таццяна Іванаўна Дзенісеня з вучнямі 5 класа працавалі над тэмай “Нараджэнне і Увядзенне ў Храм Дзевы Марыі”. Таццяна Іванаўна паведаміла вучням, што праваслаўная царква святкуе гэтыя дні Нараджэння і Увядзення у Храм Дзевы Марыі.

         У 6 класе вучні працавалі над тэмай “Адказнасць чалавека за сваё здароўе”. Вучні даведаліся, што не толькі фізічны стан арганізма  аказвае ўплыў на жыццё чалавека, але і ад псіхалагічнага стану залежыць шмат: настрой, узаемадзеянне з людзьмі, сябрамі.

          На факультатыўным занятку па беларускай мове вучні 6 класа працавалі над тэмай “Скланенне назоўнікаў у множным ліку". Настаўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка нагадала вучням правілы, затым рабяты  выканалі практычныя заданні.

          На факультатыўным занятку па рускай мове ў 8 класе вучні напісалі выніковы дыктант “Ночной дождь”, а ў 9 класе настаўнік Аксана Мікалаеўна Галуза разам з вучнямі працавалі над тэмай “Главные члены предложения”.

          Цікавай і пазнавальнай была гульня “Пяць зорак”. Бібліятэкар Любоў Фёдараўна Захарчэня падрыхтавала для вучняў заданні, загадкі, жартоўныя пытанні. Удзельнікі гульні падзяліліся на дзве каманды “Знайкі” і “Усяведы”. Удзельнікі каманд па чарзе адказвалі на пытанні, прапанаваныя вядучым і атрымлівалі балы. Пяць пытанняў гульні утрымлівалі ў сабе зоркі. Хто выбраў зорку – атрымліваў бал. У займальнай гульні перамогу атрымала каманда “Знайкі”, якая набрала тры зоркі і найбольшую колькасць балаў.

          Вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у гутарцы “Абавязкі дзяцей ў сям’і”. Класны кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка нагадала вучням аб іх абавязках. Вучні ахвотна назвалі свае абавязкі: памыць посуд, падмесці падлогу, сабраць яблыкі ў саду, падгрэбці апалае лісце. Кожны з дзяцей імкнуўся паведаміць як можна больш сваіх абавязкаў і даручэнняў у сям’і.

          Як толькі дазволіла надвор’е, вучні арганізавалі працоўную акцыю “Жоўты ліст” і актыўна прыбралі лісце каля Брацкай магілы.

          Шосты дзень вучні і бацькі правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.