Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У суботу ў школе

Дата: 24 декабря 2022 в 12:56, Обновлено 26 декабря 2022 в 16:31
Автор: Лось В. М.
113 просмотров

Шосты школьны дзень падараваў рабятам і іх бацькам шмат цудаў і станоўчых эмоцый.
З самай раніцы ў школе шумна і весела.

Спачатку вучні 5-9 класаў наведалі факультатыўныя заняткі.

У 5 класе на факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” настаўнік Таццяна Іванаўна Дзенісеня разам з дзецьмі напярэдадні свята разгледзелі тэму “Духоўнае значэнне свята Каляды”. У 6 класе гутарылі на тэму “Уменне выражаць прыгажосць душы ў слове”.

На факультатыўных занятках па рускай мове вучні 8 класа працавалі над тэмай “Слитные и дефисные написания”. У 9 класе настаўнік Аксана Мікалаеўна працавала над напісаннем слоўнікавых слоў, знаках прыпынку ў складаных сказах.

Для бацькоў таксама было падрыхтавана мерапрыемства. Класны кіраўнік Сайка Таццяна Анатольеўна правяла бацькоўскую сустрэчу “Заахвочванне і пакаранне ў сям’і”. Настаўнік спачатку звярнула ўвагу на педагагічныя правілы выхавання дзяцей у сям’і, на неабходнасць і метады заахвочвання, так як пакаранне не заўсёды дае станоўчыя вынікі. Напрыканцы сустрэчы бацькі дзяліліся адзін з адным сваімі сакрэтамі выхавання.

Шосты дзень не абмежаваўся факультатывамі і гутаркамі. Пасля заняткаў вучні разам з бацькамі наведалі навагодняе свята “Чароўная казка”. Дзед Мароз са Снягурачкай і казачнымі героямі наведалі нашу школу, сабралі ўсіх рабят у карагод. Напярэдадні Новага года Дзед Мароз са Снягурачкай падаравалі ўсім прысутным усмешкі, а дзецям – салодкія падарункі.

Шосты дзень у школе правялі весела і вучні і іх бацькі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.