Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 14 января 2023 в 12:31, Обновлено 14 января 2023 в 12:42
Автор: Лось В. М.
84 просмотра

У суботу ў школе было весела і шумна. Вучні наведалі спартыўныя мерапрыемствы, факультатыўныя заняткі, прадметныя кансультацыі.

Дзень здароўя аб’яднаў усіх вучняў школы. Настаўнік фізічнай культуры Радзюк А.А. правёў агляд-конкурс па АФП. Рабяты спаборнічалі ў такіх відах, як падыманне тулава (дзяўчынкі), падцягванне (хлопчыкі), чаўночны бег, скачкі ў даўжыню з месца, нахіл уперад. Самымі спартыўнымі, хуткімі  і лоўкімі сталі Дзенісеня Мілана, Новік Іван, Муха Яраслаў, Пачасуй Яўгенія і Русакевіч Арына.

          Вучні таксама наведалі факультатыўныя заняткі.

          У 9 класе на факультатыўным занятку па рускай мове вучні разам з настаўнікам працавалі над тэмай “Однородные члены предложения”. Вучні 8 класа разгледзелі тэму “Правописание окончаний глаголов”.

          На факультатыўным занятку па беларускай мове настаўнік Швайка Т.У. растлумачыла вучням 6 класа тэму “Прыналежныя прыметнікі і іх скланенне”. Затым вучні самастойна выконвалі практычныя заданні, тлумачылі алгарытм іх выканання.

          На факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” настаўнік Дзенісеня Т.І. разам з вучнямі 5 класа працавалі над тэмай “Беларускія народныя традыцыі святкавання Нараджэння Хрыстова”, а ў 6 класе працягвалі працаваць над тэмай “Уменне выражаць прыгажосць душы ў слове”.

          На прадметнай кансультацыі па беларускай мове вучні 9 класа паўтарылі тэму “Арфаграфічны аналіз”.

          У час грамадска-карыснай працы вучні працавалі ў сваіх класных кабінетах. Рабяты імкнуліся навесці парадак, зрабіць утульным і чыстым свой клас.

          Шосты школьны дзень кожны вучань правёў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.