Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 28 января 2023 в 12:32, Обновлено 28 января 2023 в 13:03
Автор: Лось В. М.
128 просмотров

У шосты школьны дзень школу наведалі вучні і іх бацькі.

У рамках рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” была праведзена бацькоўская сустрэча “Выхаванне дзяцей у сям’і”. Класны кіраўнік Таццяна Анатольеўна Сайка разам з бацькамі абмеркавалі шляхі вырашэння сямейных праблем, спосабы выхавання хлопчыкаў і дзяўчынак у сям’і, падравбязна разгледзелі паводзіны бацькоў у адносінах да дзяцей і паводзіны дзяцей у адносінах да бацькоў. Таццяна Анатольеўна звярнула ўвагу на такія метады выхавання, як асабісты прыклад бацькоў, заахвочванне, пакаранне, сумесны адпачынак і сумесная праца. Усе гэтыя метады і многія іншыя знаходзяць адбітак у асобе дзіцяці і ў дальнейшым аказваюць уплыў на яго псіхічнае развіццё і асабістае станаўленне.

          Вучні у суботу таксама знайшлі сабе занятак па густу. Сярод вучняў 1, 2, 4 і 5 класаў прайшоў творчы конкурс “Калядныя прыгоды”. На сваіх малюнках рабяты адлюстравалі снежны лес, навагоднія і калядныя святы. Нагорны Захар намаляваў свае самае любімае захапленне зімой – прагулку на лыжах. Сукач Вікторыя – самае любімае свята – Новы год, Пачасуй Яўгенія – Калядкі. Кожны малюнак вучня быў падобны на чароўную казку.

          Сярод вучняў 5-9 класаў прайшла інтэлектуальная гульня “Самы разумны”. Дзве каманды інтэлектуалаў “Цінейджэры” і “Лідары” спаборнічалі у сваіх ведах у розных галінах літаратуры, навукі, мастацтва, культуры. Кожная каманда паказала добрыя веды. Па выніках гульні самай разумнай камандай стала “Лідары”.

          Акрамя цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў, вучні наведалі факультатыўныя заняткі.

          Вучні 5 класа займаліся на факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”. Вучні 6 класа наведалі факультатыўны занятак па беларускай мове і “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”. У 8 класе на факультатыўным занятку па рускай мове вучні працавалі над тэмай “Правописание суффиксов глаголов”. Вучні 9 класа наведалі факультатыфўны занятак па рускай мове і прадметную кансультацыю па беларускай мове.

          Рабяты не толькі вучыліся, але і папрацавалі ў суботу. Сярод вучняў 8-9 класаў прайшла акцыя “Другасная сыравіна”. Дзеці збіралі макулатуру, каб у дальнейшым яе накіравалі не перапрацоўку.

          Шосты дзень правялі з карысцю і вучні і іх бацькі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.