Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 4 марта 2023 в 13:18, Обновлено 4 марта 2023 в 13:25
Автор: Лось В. М.
85 просмотров

У суботу вучні наведалі школу.

Цікавымі і пазнавальнымі былі выхаваўчыя мерапрыемствы. Класны кіраўнік Таццяна Анатольеўна правяла віктарыну “Наша Беларусь.” Удзел у віктірыне прынялі две каманды “Дранікі “ І “Бульбашы”. Удзельнікі каманд паказалі добрыя веды сімволікі Рэспублікі Беларусь, прыродвы роднага краю, помнікаў культуры. Па выніках віктарыны пераможцай стала каманда “Бульбашы”.

Для вучняў 5-9 класаў класны кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка правяла гадзіну зносін “Чалавек. Асоба. Грамадзянін” . Разам з настаўнікам вучні далі азначэнне паняццям “чалавек, асоба, грамадзянін”, вызначылі, чым яны падобныя і адрозніваюцца, каго з людзей можна аднесцці да кожнага з гэтых паняццяў. Напрыканцы мерапрыемства кожны пажадаў сваім сябрам і аднакласнікам быць сапраўдным чалавекам, адказным за свае ўчынкі, і заставацца назаўсёды грамадзянінам сваёй краіны.

          Вучні таксама наведалі факультатыўныя заняткі. У 5 класе на факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” вучні разам з Таццянай Іванаўнай Дзхенісеня працавалі над тэмай “Крашчэнне Гасподняе: маральныя ўрокі свята”. У 6 класе разгледзелі новую тэму “Блізкія і бліжнія”.

          На факультатызным занятку па беларускай мове настаўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка растлумачыла вучням 6 класа тэму “Займеннік. Змяненне і ўжыванне”.

Вучні 8 класа на факультатыўным занятку па рускай мове працавалі па тэме “Правописание суффиксов наречий”,  а ў 9 класе  працягвалі працу над тэмай “Конструкции с как”.

Вучні 5 і 6 класаў прынялі ўдзел у працоўнай акцыі “Вясна ідзе”. Дзяўчынкі рыхтавалі грунт для пасадкі насення кветак, чаранкоў кветак, каб вясной высадзіці іх на кветнікі.

На прадметнай кансультацыі вучні паўтарылі пройдзены матэрыял па беларускай мове, замацавалі яго практычна.

Шосты дзень у школе кожны вучань правеў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.