Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

І забыць нельга, і ўспомніць страшна...

Дата: 12 апреля 2023 в 09:03, Обновлено 12 апреля 2023 в 09:05
Автор: Лось В. М.
93 просмотра

11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канлагераў

Па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канлагераў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канлагераў.

Фашызм нанёс чалавецтву страшны непаўторны ўдар. Вайна не шкадавала ні дзяцей, ні стрых, ні жанчын – гінулі ўсе незалежна ад узросту, полу, нацыянальнасці. Больш за ўсе людзей загінула не на франтах, а ў лагерах смерці…

На акупіраванай фашыстамі тэрыторыі Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. Шмат насельніцтва стала вязнямі фашысцкіх канцлагераў. Буйнейшыя з іх  - Трасцянец, Мінскае гетта (буйнейшае ў Еўропе), Азарычы і дзіцячы канцлагер Чырвоны Бераг… Па прыблізным дадзеным у лагерах смерці на тэрыторыі нашай краіны нацысты знішчылі звыш 1,4 млн. чалавек.

Вучні нашай школы далучыліся да ўшанавання памяці загінуўшых у канцлагерах. У 5-9 класах на базе народнага гісторыка-краязнаўчага музея прайшло мерапрыемства “Трэба памятаць!”. Рабяты з заміраннем сэрца слухалі пра зверствы фашыстаў у канцэнтрацыйных ларерах, успаміны выжыўшых вязняў. Гучалі на сустрэчы паэтычныя радкі аб жудасцях вайны і мужнасці людзей.

У пачатковых класах настаўнікі расказалі сваім вучням аб адным з жудасных канлагераў на тэрыторыі нашай краіны – Чырвоны Бераг. Мерапрыемствы былі аб’яднаны адной мэтай – фарміраваць у вучняў пашану да гістарычнай памяці народа і выхоўваць патрыятызм.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.