Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 29 апреля 2023 в 12:40
Автор: Лось В. М.
62 просмотра

Шосты школьны дзень сабраў рабят у школе.

Цікавымі і пазнавальнымі былі выхаваўчыя мерапрыемствы. Сярод вучняў пачатковых класаў класны кіраўнік Надзея Генадзьеўна Берташ правяла інтэлектуальны брэйн-рынг “Што? Дзе? Калі?”. У конкурсе прымалі ўдзел дзве каманды, якія размяшчаліся за жоўтым і чырвоным сталамі. Добрыя веды ўдзельнікі каманд паказалі ў вобласці матэматыкі, літаратуры, мастацтва, навукі. Самай эрудыраванай аказалася каманда, якая размяшчалася за жоўтым сталом.

Для вучняў 5-9 класаў класны кіраўнік Аксана Мікалаеўна Галуза правяла інтэлектуальную гульню “Я ведаю”. Удзел у конкурсе прынялі дзве каманды: “Эрудыты”, “Чытачы”. Аксана Мікалаеўна падрыхтавала для рабят патанні і заданні з вобласці літаратуры: “Гады жыцця пісьменнікаў”, “Успомні верш”, “Маё любімае апавяданне (верш)”, інш. Рабяты паказалі добрыя веды. У гульні перамогу атрымала каманда “Чытачы”.

Таксама вучні наведалі факультатыўныя заняткі. У 6 класе на факультатыўным занятку па беларускай мове вучні працавалі над тэмай “Загадка дзеяслоўных суфіксаў”.

На факультатыўным занятку па рускай мове вучні 8 класа разгледзелі тэму “Слитное написание НЕ”, а вучні 9 класа – “Обособленные члены предложения”.

Факультатыўны занятак “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” прайшоў цікава і творча. Вучні 5 класа працавалі над тэмай “Духоўнае краязнаўства”, а вучні 6 класа – “Прыгажосць творчасці”.

Вучні таксама добра папрацавалі. Рабяты высаджвалі кветкі на клумбы, каб школьны двор зіхацеў яркімі фарбамі.

Шосты школьны дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.