Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 6 мая 2023 в 13:18
Автор: Лось В. М.
85 просмотров

Шосты школьны дзень вучні правялі ў школе.

Цікавымі і пазнавальнымі былі выхаваўчыя мерапрыемствы.

Для вучняў 1-4 класаў класны кіраўнік Таццяна Анатольеўна Сайка правяла гутарку “Беларусь – краіна мужнасці і славы”. Класны кіраўнік пазнаёміла рабят з гістарычнымі фактамі Вялікай Айчыннай вайны, з гісторыяй спаленай вёскі Хатыні, з мемарыяльнымі комплексамі, якія захоўваюць памяць аб кожным загінуўшым.

Вучні 5-9 класаў традыцыйна правялі мерапрыемства ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі. Разам з класным кіраўніком Валянцінай Канстанцінаўнай Савеня у час літаратурнай гасцёўні “Мы памятаем” рабяты ўзнавілі ў памяці імя кожнага салдата-аднавяскоўца, паведамілі пра іх подзвігі. У гонар кожнага салдата, які змагаўся за Радзіму, праведзена хвіліна маўчання.

Вучні наведалі факультатыўныя заняткі.

На факультатыўным занятку па рускай мове працавалі вучні 8 і 9 класаў. Вучні 5 і 6 класаў наведалі факультатыўны занятак “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”.   

На прадметных кансультацыях вучні 7 і 9 класаў працавалі над пройдзеным матэрыялам, замацавалі яго практычна.

Да Дня Вялікай Перамогі вучні навялі парадак на Брацкай магіле і Кургане Славы.

 Шосты школьны дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.