Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 13 мая 2023 в 12:35, Обновлено 13 мая 2023 в 12:44
Автор: Лось В. М.
91 просмотр

Шосты школьны дзень вучні правялі ў школе.

Цікавыя, спартыўныя і пазнавальныя мерапрыемствы наведалі рабяты.

Настаўнік фізічнай культуры Аляксандр Антонавіч Радзюк арганізаваў для рабят спаботрніцтвы па легкай атлетыцы. Рабяты паказалі свае спартыўныя здольнасці у такіх відах, як чаўночны бег, скачкі ў даўжыню, бег 1000 м.

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у творчым конкурса малюнкаў на асфальце “Я выбіраю ЗЛЖ”. Дзеці малявалі спартыўных казачных герояў, адлюстравалі здаровае харчаванне: садавіну і гародніну.

Цікавым і пазнавальным было выхаваўчае мерапрыемства ў рамках Тыдня музея. Таццяна Іванаўна правяла з вучнямі 6-9 класаў інтэлектуальны турнір “Пазнай родную вёску”. У турніры прынялі ўдзел каманды “Факел” і “Полымя”. Удзельнікам было прапанавана прайсці туры “Суседнія вёскі”, “Вуліцы вёскі”, “Заняткі нашых продкаў”, “Вядомыя асобы вёскі”, “Памятныя даты”. У нялегкай барацьбе перамогу атрымала каманда “Полымя”.

Вучні 5-9 класаў наведалі факультатыўныя заняткі.

Вучні 5 і 6  класаў наведалі факультатыўны занятак “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”. Вучні 8 і 9 класаў – факультатыўныя заняткі па рускай мове.

Вучні 9 класа наведалі прадметную кансультацыю па беларускай мове. Вучні разам з настаўнікам паўтарылі пройдзены матэрыял, удакладнілі незразумелыя моманты.

Шосы дзень рабяты правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.