Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

9 верасня - шосты школьны дзень - прайшоў весела, цікава і карысна

Дата: 10 сентября 2023 в 09:44, Обновлено 10 сентября 2023 в 09:48
Автор: Киевич Е. В.
65 просмотров

Вучні 6 класа наведалі факультатыў "Сакрэты словазмянення, слова- і формаўтварэння" , а вучні 5 класа факультатыў "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму".

Пасля у нашай установе адукацыі прайшло спартыўнае свята “Вясёлыя старты” пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Радзюка Аляксандра Антонавіча. Спаборніцтвы прайшлі пад дэвізам “Мы адна вялікая сям'я". Праграма "Вясёлых стартаў" была даволі насычанай. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, кеглямі і абручамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя, разумовыя здольнасці і навыкі. На свяце дзеці прынялі актыўны ўдзел у розных конкурсах. Рабяты спаборнічалі ў хуткасці, спрыту, уменні працаваць у камандзе. Спартыўны запал і жаданне дамагчыся перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі.

Пасля праходжання спартыўнай эстафеты навучэнцы пачатковага звяна працягнулі спаборніцтвы гульнёй у футбол, а навучэнцы сярэдняга звяна-у валейбол.

Настаўнікі школы прынялі ўдзел у раённым фестывалі беларускай кухні «Бабулін гасцінец».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.