Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

23 верасня - шосты школьны дзень

Дата: 23 сентября 2023 в 18:23, Обновлено 23 сентября 2023 в 19:00
Автор: Киевич Е. В.
73 просмотра

У шосты школьны дзень, 23 верасня ў ДУА “Дзяніскавіцкая сярэдняя школа” прайшла бацькоўская субота пад дэвізам «Мы адна вялікая сям’я”.

Класны кіраўнік 2 класа Карпеня Галіна Іосіфаўна правяла для 1-5 класаў круглы стол “Сямейныя традыцыі”. Удзельнікі мерапрыемства вельмі ажыўлена і з задавальненнем распавядалі якія традыцыі існуюць у іх сем'ях. Рабятам было вельмі цікава даведацца пра традыцыі іншых сем'яў.

З бацькамі навучэнцаў 9 класа быў праведзены бацькоўскі сход, тэма якога "Наша дзіця – выпускнік" . Падчас сходу абмеркавалі падрыхтоўку дзяцей да экзаменаў: ліквідацыю прабелаў, наведванне стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў, рэгулярнае выкананне дамашніх заданняў, рэжым дня.

Таксама вучні школы наведалі факультатывы “Сакрэты словазмянення і словаўтварэння”,  “Слова ў тэксце”, “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” і “Асновы сямейнага жыцця”.

Падчас ГКП вучни 9 класа перабіралі фасолю

Вучні 10 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы  ва ўстанове адукацыі “Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.