Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (пра дзеячаў культуры і мастацтва

Дата: 22 декабря 2023 в 07:09
Автор: Киевич Е. В.
84 просмотра

21 снежня у рамках ШАГ прайшоў чарговы занятак на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (пра дзеячаў культуры і мастацтва“.

Госцяй праекта стала  загадчыца сельскай бібліятэкі  Швайка Людміла Ільінічна.

 У рамках першага этапа  ШАГа прайшла інтэрактыўная віктарына "Мы даведаемся". Яна дазволіла навучэнцам актуалізаваць веды аб культуры і мастацтве Рэспублікі Беларусь.  Дзеці пазнаёміліся з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі беларускага народа, якія вызначаюць самабытнасць культуры беларусаў, духоўнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі і традыцыямі, якімі ганарыцца наш народ, знакамітымі прадстаўнікамі культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь.

Вучні ўспомнілі і назвалі музейныя скарбніцы і значныя аб'екты Рэспублікі Беларусь, якія ўключаны ў спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА; даведаліся пра  міжнародныя тэатральныя, музычныя і кінафестывалі, якія праходзяць у нашай краіне. Рабяты пазнаёміліся з  рэспубліканскай акцыяй "Культурная сталіца Беларусі", у рамках якой, пачынаючы з 2010 года, штогод вызначаецца горад, які становіцца засяроджваннем культурных мерапрыемстваў, вызначылі гарады, якія атрымлівалі статус культурнай сталіцы, даведаліся аб спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне",  якая прысуджаецца дзеячам культуры і мастацтва за выдатныя дасягненнію, успомнілі вядомых дзеячаў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь.

У рамках другога этапу "Мы разважаем" перад навучэнцамі выступіла  госць дня інфармавання. Людміла Ільінічна  пазнаёміла рабят з установамі культуры нашага раёна,  а таксама распавяла аб дзейнасці сельскага Дома культуры і сельскай бібліятэкі.  Яна адзначыла, што не толькі высокія ўзнагароды, званні і пасады сведчаць, што ўклад чалавека ў развіццё сваёй краіны важны і  варты высокай ацэнкі. Штодзённая плённая добрасумленная праца, клопат пра блізкіх, актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да сваёй справы, Радзімы, прыхільнасць маральным ідэалам уласцівыя грамадзянам нашай краіны.

Госця з задавальненнем адказала  на пытанні вучняў.

У ходзе рэалізацыі ШАГа "Мы дзейнічаем" былі падведзены вынікі сустрэчы. Навучэнцы канстатавалі, што тэма размовы вельмі актуальная, цікавая і блізкая ім. Наша краіна мае багатую гісторыка-культурную спадчыну, якая пастаянна памнажаецца.   Гэта  дае нам падставу ганарыцца сваёй краінай і імкнуцца рабіць яе яшчэ больш непаўторнай.

Вядучая Новік Л.І. падкрэсліла, што беларуская культура мае глыбокую гісторыю і важнае занчэнне ў свеце.

    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.