Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі”

Дата: 26 января в 12:19, Обновлено 26 января в 12:35
Автор: Киевич Е. В.
124 просмотра

25 студзеня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 8-10 класаў прайшоў чарговы занятак на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі” (пра дзеячаў навукі, прадстаўнікоў сістэмы адукацыі). Гасцямі мерапрыемства сталі ветэраны педагагічнай працы Новік Валянціна Цімафееўна, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Дзяніскавіцкая сярэдняя школа”, і Зяленка Анастасія Паўлаўна, педагог сацыяльны ДУА “Дзяніскавіцкая сярэдняя школа”.

“Працу настаўніка ні з чым нельга параўнаць. Ткач ужо праз гадзіну бачыць вынікі сваёй працы, сталявар праз некалькі гадзін радуецца агнявому патоку металу, араты, сейбіт, хлебароб праз некалькі месяцаў любуюцца каласамі  і жменяй збожжа, якое яны выгадавалі ў полі. Настаўніку ж патрэбна працаваць годы, каб убачыць вынікі свайго тварэння”, – пісаў вялікі педагог В.А.Сухамлінскі.

Настаўнік працуе на будучыню, стварае гэтую будучыню, ад якасці яго працы залежыць, якой яна будзе – будучыня краіны, будучыня ўсяго чалавецтва. Таму гэтая прафесія адна з самых ганаровых і адказных. І прысвячаюць ёй жыццё людзі, якія бачаць у ёй сваё прызванне, любяць сваю справу.

Пачаўшы занятак з віктарыны “Мы даведваемся”, вучні давалі адказы на наступныя пытанні: якая роля адукацыі ў сучасным беларускім грамадстве, якія ўмовы створаны ў Рэспубліцы Беларусь для падтрымкі адоранай моладзі, што абазначае прынцып “адукацыя праз усё жыццё”, якія магчымасці для задавальнення творчых, даследчых зацікаўленняў навучэнцаў адкрывае ўстанова адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк”. Абмяркоўваючы і аналізуючы ўсе магчымыя адказы, вучні прыйшлі да высновы, што адукацыя разглядаецца як вядучы фактар сацыяльнага і эканамічнага прагрэсу. Прычына заключаецца  ў разуменні таго, што найважнейшай каштоўнасцю і асноўным капіталам сучаснай дзяржавы з’яўляецца адукаваны чалавек, здольны да пошуку і засваення новых ведаў і прыняцця нестандартных рашэнняў. Усё гэта робіць цалкам відавочны той факт, што ў вырашэнні найбольш вострых глабальных праблем чалавецтва велізарная роля павінна належаць адукацыі. Бо ўсе намаганні, накіраваныя на забеспячэнне і падтрыманне канкурэнтаздольнасці ў галіне асваення перадавых тэхналогій, без адукацыі будуць безвыніковыя.

 У Беларусі створаны ўсе ўмовы, якія даюць магчымасць кожнаму чалавеку рэалізаваць сваё права на доступ да любога ўзроўню адукацыі, незалежна ад сацыяльнага статусу, нацыянальнасці, месца жыхарства. Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у сферы адукацыі грунтуецца на ўмацаванні вядучых прынцыпаў развіцця нацыянальнай школы, сярод якіх: дзяржаўна-грамадскі характар кіравання; забеспячэнне прынцыпу справядлівасці, роўнага доступу да адукацыі; павышэнне якасці адукацыі для кожнага. А праграма Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка накіравана на ўдасканаленне адукацыйных умоў, якія садзейнічаюць развіццю творчага патэнцыялу, набыццю новых ведаў, прафесійных навыкаў.

Вучні зрабілі вывад, што якасная адукацыя, творчы і інтэлектуальны патэнцыял асобы – найважнейшыя каштоўнасці, на якія робіцца стаўка ў краіне. У глабальнай барацьбе за кантроль над рэсурсамі (а сёння найважнейшы рэсурс – інтэлектуальны) адукацыя і стварэнне ўмоў для творчага росту і развіцця моладзі ператвараюцца ў прыярытэт нумар адзін. У Беларусі зроблена шмат для таго, каб маладыя людзі былі ўпэўнены: яны патрэбны сваёй краіне, менавіта тут ёсць магчымасць рэалізаваць сябе, абраць пэўную прафесію.

Кожны чалавек у нашай краіне мае магчымасць рэалізаваць сябе ў абранай прафесіі. Госці нашага занятку Новік Валянціна Цімафееўна – настаўнік пачатковых класаў ДУА “Дзяніскавіцкая сярэдняя школа”, ветэран педагагічнай працы і Зяленка Анастасія Паўлаўна – педагог сацыяльны  ДУА “Дзяніскавіцкая сярэдняя школа”, ветэран педагагічнай працы, выпускніца першага выпуску дзесяцігадовай школы ў вёсцы Дзяніскавічы ў 1966 годзе яшчэ раз пацвердзілі такую думку сваімі адказамі на пытанні вучняў. Пытанні былі розныя: ці сапраўды прафесія настаўніка асабліва важная ў нашым грамадстве; ці ёсць сакрэты прафесійнага майстэрства; што самае цікавае было ў школьным жыцці; што неабходна, каб стаць прафесіяналам сваёй справы; ці былі цяжкасці пры авалодванні прафесіяй настаўніка, якую ролю адыгрывае адукацыя ў патрыятычным выхаванні; якімі рысамі характару павінен валодаць настаўнік  і інш. Госці цікава расказалі пра сваё жыццё, сваю працу, пра дасягненні, пра людзей, з якімі працавалі, пра сваіх вучняў. Адзначылі, што тэхналогіі не стаяць на месцы, узровень адукацыі павышаецца, удасканальваецца, таму, каб быць канкурэнтназдольным на рынку працы, патрэбна “ўмець” пастаянна вучыцца і падтрымліваць высокі ўзровень ведаў. Калі гасцям прапанавалі працягнуць фразу “Настаўнік – гэта…”, то і Валянціна Цімафееўна, і Анастасія Паўлаўна сказалі, што настаўнік – гэта прызванне. Шмат цікавых гісторый і ўспамінаў пачулі вучні ад нашых гасцей, усе атрымалі ад сустрэчы шмат пазітыву, шчырых слоў і парадаў. А напрыканцы размовы і Валянціна Цімафееўна, і Анастасія Паўлаўна пажадалі і вучням, і настаўнікам якаснай адукацыі і творчага патэнцыялу асобы, бо гэта найважнейшыя каштоўнасці будучыні нашай краіны.

У ходзе абмеркавання вучні адзначылі, што ў некаторых з іх ёсць жаданне пайсці вучыцца ў педагагічным накірунку. Былі абмеркаваны пытанні пра магчымасць атрымання мэтавых накірункаў на вучобу.

А рэфлексіяй сустрэчы стала пытанне: апішыце адзін працоўны дзень педагога, выкарыстоўваючы толькі назоўнікі. Найбольш ужывальныя былі любоў, цярпенне, здароўе, сшытак, прывітанне, урок, тэма, аналіз, рашэнне, даследчык, дарадца, дапамога, заданне, выкананне, практыкаванне, чытанне, пісьмо, праверка, фізкультхвілінка і інш.

Паслухаўшы выступленні гасцей вучні прыйшлі да высновы, што важна памятаць, што не толькі высокія ўзнагароды і пасады сведчаць пра тое, што ўклад чалавека ў развіццё сваёй краіны варты высокай адзнакі. Штодзённая добрасумленная праца, клопат пра сваю сям’ю, актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да сваёй працы, Радзімы, павага маральных устояў – гэта тое, што характарызуе лепшых беларусаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.