Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны дзень ПДР

Дата: 16 февраля в 06:34, Обновлено 16 февраля в 06:51
Автор: Киевич Е. В.
30 просмотров

15 лютага сярод навучэнцаў 5-10 класаў прайшоў дзень ПДР. Рабяты прагледзелі фільм па правілах дарожнага руху, гісторыі іх узнікнення. Дзве каманды "Пешаходы" і "Пасажыры" ўспомнілі правілы для гэтых катэгорый удзельнікаў дарожнага руху.

Для таго, каб дарога ў школу, на секцыі, аб’яднанні дадатковай адукацыі і назад дамоў, сапраўды была бяспечнай, рабяты, разам з настаўніцай Ларысай Іосіфаўнай Новік, успомнілі асноўныя правілы дарожнага руху.

Правілы дарожнага руху 
 Перш чым перасекчы вуліцу ці дарогу, пераканайся ў поўнай бяспецы пераходу.
Строга падпарадкоўвайся сігналам святлафора або міліцыянта-рэгуліроўшчыка.
Перад тым, як выйсці на праезную частку дарогі, спыніся і скажы сабе: «Будзь асцярожны!»
Ніколі не выбягай на дарогу перад рухомым аўтамабілем: вадзіцель не зможа спыніць машыну адразу.
Перад тым, як выйсці на праезную частку дарогі, пераканайся, што злева, справа і ззаду, калі гэта скрыжаванне, няма надыходзячага транспарту.
Не выходзь на дарогу з-за  аўтамабіляў, якія стаяць на тратуары, ці іншых перашкод, якія зачыняюць агляд.
Выйшаўшы з аўтобуса, пачакай, пакуль ён ад'едзе. Знайдзі пешаходны пераход, а калі яго паблізу няма, агледзься па баках і пры адсутнасці машын пераходзь дарогу ў тым месцы, дзе яна добра бачная ў абодва бакі.
Ня выязджай на дарогу на ровары, роліках, санках і г.д.
Ня гуляй у мяч і іншыя гульні побач з праезнай часткай.
Пераходзь дарогу толькі папярок, а не наўскасяк, інакш ты будзеш даўжэй знаходзіцца на ёй. Калі выходзіш з іншымі дзецьмі на праезную частку, не балбачы, засяродзься і скажы сабе і дзецям: «Будзьце асцярожныя!»
 Будзь уважлівы да навакольных: калі чалавек упаў, дапамажы яму падняцца, старым і слабым дапамажы перайсці вуліцу; дзіця перавядзі сам; калі цябе папросяць паказаць дарогу, спакойна  растлумач; саступай старэйшым месца ў грамадскім транспарце і г.д.

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.